Радыё Свабода Сёньня пасол Украіны ў Беларусі Валянцін Налівайчанка быў вызвалены з гэтай пасады ўказам прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі.
Звычайна паслы працуюць у краіне прызначэньня некалькі гадоў. Валянцін Налівайчанка быў прызначаны паслом у Беларусь летась у сьнежні, выкананьне абавязкаў пачаў у лютым сёлета і выконваў іх толькі 5 месяцаў. Да прызначэньня ў Менск ён быў намесьнікам міністра замежных спраў Украіны. Ва ўказе прэзыдэнта Юшчанкі аб вызваленьні Налівайчанкі ад пасады няма ані фармулёўкі ані прычыны звальненьня.