Радыё Свабода "Вырашаць праблемы можна выключна праз дыялёг, а не праз ізаляцыю" – сказаў сёньня міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў, выступаючы на так званай мінісэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) у Маскве.
Расейскі міністар нагадаў нядаўні выпадак, калі сьпікер Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ўладзімер Канаплёў ня змог удзельнічаць у паседжаньні ПАРЭ таму, што трапіў у сьпіс тых асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу. "Гэта нельга прызнаць пасьпяховым прыкладам рашэньня пытаньня" – заявіў расейскі міністар, які выступіў на адкрыцьці мінісэсіі.
На сёньняшнюю сустрэчу ў Маскву запрошаныя кіраўнікі нацыянальных дэлегацыяў усіх 46 дзяржаваў – сяброў Рады Эўропы. Да іх далучаюцца лідэры палітычных групаў Парлямэнцкай асамблеі, яе кіраўніцтва ды сябры Сталага камітэту. Разам гэта больш за 100 асобаў.
Сталіца Расеі абраная для месца сустрэчы невыпадкова – менавіта Расейская Фэдэрацыя ад 15 траўня цягам шасьці месяцаў старшынюе ў Камітэце міністраў Рады Эўропы, дзе зьбіраюцца ўсе кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў сваіх краінаў.
З гэтай нагоды старшыня ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэн у інтэрвію журналістам у Страсбуры выказаў спадзяваньне, што за гэты час "Расея знойдзе шляхі для паляпшэньня сытуацыі ў Беларусі".