Алег Грузьдзіловіч, Менск Валер Леванеўскі патрабуе завесьці крымінальныя справы супраць начальнікаў трох беларускіх калёніяў
Адпаведныя заявы былы палітвязень накіраваў у органы пракуратуры, якія назіраюць за законнасьцю ў Гарадзенскім сьледчым ізалятары ды ў Магілёўскай і Івацэвіцкай калёніях. Паводле Валера Леванеўскага, кіраўнікі гэтых папраўчых установаў парушалі ягоныя правы й правы іншых вязьняў.
Нагадаем, лідэр гарадзенскіх прадпрымальнікаў Валер Леванеўскі адбыў два гады ў няволі за паклёп на Аляксандра Лукашэнку.
Нагадаем, лідэр гарадзенскіх прадпрымальнікаў Валер Леванеўскі адбыў два гады ў няволі за паклёп на Аляксандра Лукашэнку.