Радыё Свабода Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Рэнэ ван дэр Ліндэн заявіў, што сытуацыя ў Беларусі можа абмяркоўвацца ў ходзе пасяджэньня Сталага камітэту асамблеі 29 траўня ў Маскве.
Як падае агенцтва навінаў “РИА Новости”, Ван дэр Ліндэн выказаў спадзеў, што Расея як старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, "знойдзе шляхі для паляпшэньня сытуацыі ў Беларусі".
Ван дэр Ліндэн падкрэсьліў неабходнасьць выкананьня правоў чалавека ў Беларусі і асудзіў як “недапушчальнае” ўтрыманьне ў Беларусі пад вартай палітычных дзеячаў ды заклікаў тэрмінова вызваліць палітычных зьняволеных.