Ганна Соўсь, Менск Грамадзкія дзеячы патрабуюць паставіць беларускае пытаньне на парадак дня саміту “вялікай васьмёркі”. Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі падрыхтавалі адмысловыя звароты да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна й кіраўнікоў іншых краінаў “вялікай васьмёркі” з прапановай уключыць беларускае пытаньне ў праграму саміту “вялікай васьмёркі”, які адбудзецца ў ліпені ў Расеі.
Звароты адрасаваны прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну, і асобна — кіраўнікам іншых краінаў “вялікай васьмёркі”, якія займаюць у беларускім пытаньні іншую пазыцыю і не прызналі вынікаў выбараў. Гаворыць старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімер Колас:
(Колас: ) “Сутнасьць звароту да Пуціна ў тым, што ён павінен на справе дэманстраваць прыхільнасьць да тых дэмакратычных каштоўнасьцяў, якія ён дэкляруе прыярытэтамі ў палітыцы Расеі, у тым ліку й свабодныя выбары, свабоду прэсы, дэмакратыю і павагу да выбару народу. Другі ліст да іншых сяброў саміту, каб падзякаваць ім за гэтую кансалідаваную, канкрэтную і прынцыповую пазыцыю ў дачыненьні да таго, што адбылося падчас беларускіх выбараў і з выказваньнем яшчэ раз пазыцыі беларускай інтэлігенцыі аб неабходнасьці дэмакратычных пераменаў у нашай краіне”.
Пад зваротам ужо падпісаліся каля трыццаці прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку пісьменьнікі Вольга Іпатава, Сяргей Законьнікаў акадэмікі Радзім Гарэцкі, Іван Нікітчанка ды іншыя.
Адзін з падпісантаў, рэжысэр Уладзімер Халіп, гаворыць пра тое, на якую рэакцыю на зварот разьлічваюць прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі:
(Халіп: ) “Што тычыцца “васьмёркі”, то, магчыма, яе ўдзельнікі зь сямі краінаў у той ці іншай ступені з намі салідарныя. А што тычыцца спадара Пуціна, то яго рэакцыя будзе ўсё той жа, “пуцінскай”. Расея зацікаўленая ў паглынаньні Беларусі. З “васьмёркай” яны будуць размаўляць вельмі жорстка”.
Працягвае народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка:
(Бандарэнка: ) “Мы разьлічваем на тое, што краіны-ўдзельніцы “вялікай васьмёркі” ў Санкт-Пецярбурзе ўсё ж будуць разглядаць пытаньне Беларусі. Самая галоўная праблема, мне падаецца, гэта падтрымка беларускага дыктатарскага рэжыму расейскімі СМІ, і народ Беларусі па-ранейшаму ня ведае праўды”.
Паводле яшчэ аднаго падпісанта звароту, акадэміка Аляксандра Вайтовіча, галоўная мэта — каб лідэры “васьмёркі” пачулі пра сытуацыю ў Беларусі з вуснаў найбольш вядомых і паважаных прадстаўнікоў гэтай краіны.
(Вайтовіч: ) “Трэба, каб як мага болей людзей падпісалася, каб гэта выглядала вельмі салідна. Каб яны пачулі нашу ацэнку стану справаў у Беларусі. Гэта я лічу найгалоўнейшым”.