Валер Карбалевіч, Менск (эфір 23 траўня) Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Удзельнікі: палітоляг Уладзімер Падгол і палітычны аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі.
(Валер Карбалевіч: ) “Традыцыйнае пасланьне кіраўніка дзяржавы Нацыянальнаму сходу й народу звычайна адбываецца ў красавіку. У гэтым годзе яно запазьнілася, мусіць, з прычыны прэзыдэнцкіх выбараў, фармаваньня ўраду. Новы палітычны поствыбарны кантэкст пэўным чынам уплываў на зьмест пасланьня. Якое вашае агульнае ўражаньне ад гэтага выступу Лукашэнкі?”
(Уладзімер Падгол: ) “Найперш, Лукашэнка, прадбачачы эканамічныя праблемы, пра якія ён і казаў далей, прадэманстраваў новы вобраз улады. Атрымаўшы крэдыт даверу ад народу на выбарах, улада мае запазычанасьць перад народам, якую трэба вяртаць. Затым Лукашэнка прадэманстраваў свае традыцыйныя вобразы змагара й пераможцы. Ён сказаў, што вэтэраны перамаглі ў 1945 годзе, а мы пераможам цяпер. Тым самым кіраўнік дзяржавы нібы апынуўся ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. І падчас шэсьця 9 траўня ён ішоў наперадзе калёны вэтэранаў”.
(Паўлюк Быкоўскі: ) “На гэты раз традыцыйны выступ Лукашэнкі быў занадта рытуалізаваны й кароткі. Звычайна ягоныя прамовы ў некалькі разоў даўжэйшыя. Рытуалізацыя праявілася ў тым, як было абстаўленае пасланьне. За дзень да выступу Беларускае тэлебачаньне расказвала пра 18 тэлекамэраў, якія будуць працаваць у залі, асьвятляць гэтую важную падзею. Нарэшце ў дзень выступу зьяўляецца Лукашэнка, яго прадстаўляюць, ён хітае галавой, нібы ён на сцэне, атрымлівае аплядысмэнты, гучыць музыка (гімн Беларусі). Гэта абстаўлена як пачатак нейкага сцэнічнага дзеяньня — як, напрыклад, у опэрным тэатры.
Лукашэнка мала адрываўся ад тэксту. Важна адзначыць такі момант. Дзейны кіраўнік адзначыў, што на прэзыдэнцкіх выбарах грамадзяне прагаласавалі за годнае жыцьцё, незалежнасьць і росквіт краіны. Тэзіс аб незалежнасьці быў акцэнтаваны. У гэтым я бачу прадбачаньне нейкіх крызісаў, якія будуць выпрабаваньнем для незалежнасьці”.
(Карбалевіч: ) “Чаму першым блёкам пасланьня стала тэма дачыненьняў паміж уладай і грамадзтвам, праблема будаваньня грамадзянскай супольнасьці ў тым сэнсе, як яе трактуе дзейны кіраўнік дзяржавы?”
(Падгол: ) “Абсалютна ўсе блёкі выступу Лукашэнкі, уключаючы той, пра які вы згадалі, прысьвечаны замацаваньню ягонай улады. Ён адчувае, што тая сыстэма ўлады, якая створаная ў краіне, недасканалая і не дазваляе мець упэўненасьці ў моцы сваёй улады. Усё ж трымаецца на сілавіках. І ўсе гэтыя прафсаюзныя, моладзевыя, вэтэранскія арганізацыі створаныя толькі дзеля таго, каб імітаваць падтрымку. Таму кіраўнік дзяржавы інстынктыўна шукае, дзе яшчэ знайсьці апірышча, ходзіць па гэтым коле ўвесь час і не знаходзіць нічога.
Можа, упершыню ў пасланьні Лукашэнка казаў пра лайдацтва беларускага народу, што людзі шмат п’юць, што яны перасталі працаваць, недакручваюць шрубы на вытворчасьці. Як вынік, сталі пастаўляць на экспарт бракаваную тэхніку й існуе пагроза страціць замежныя рынкі. Некалькі разоў ён паўтараў слова “якасьць”. І адразу згадваецца пра савецкі рэцыдыў брэжнеўскай “пяцігодкі якасьці”.
(Быкоўскі: ) “Тэзіс пра кансалідацыю ўсіх здаровых сілаў грамадзтва ўзьнік ня сёньня. Аўтарытарны рэжым, які яшчэ не зрабіўся таталітарным, мусіць імкнуцца перацягнуць на свой бок усё грамадзтва. Магчыма, гэта дактрынальная пасылка для намэнклятуры, што менавіта так трэба казаць і думаць”.
(Карбалевіч: ) “Хацеў бы зьвярнуць увагу на некалькі тэзаў, якія ўзятыя цалкам з савецкага ідэалягічнага арсэналу і сьведчаць пра вэктар разьвіцьця беларускай дзяржавы ў кірунку таталітарызму. Гэта пра абавязак грамадзянаў клапаціцца пра дзяржаву. Затым тэза пра тое, што ў Беларусі адсутнічае глеба для сацыяльных супярэчнасьцей і канфліктаў. І разважаньні пра кіроўную партыю, якая мусіць зьявіцца зьнізу. Даволі цікава выглядаў міжнародны блёк у пасланьні. Прычым, найбольш цікава было тое, што там адсутнічала альбо прагаворвалася мімаходзь, між іншым”.
(Падгол: ) “Расейская частка міжнароднага блёку была закрытая мінулым тыднем, калі Лукашэнка сустракаўся з расейскай дэлегацыяй на чале з прадстаўніком прэзыдэнта РФ у Паўночна-Заходняй акрузе Клябанавым 15 траўня. Тады кіраўнік Беларусі даслаў Пуціну пасланьне, якое цэлы тыдзень паказвалі беларускаму народу часткамі.
Што тычыцца цалкам міжнароднай часткі, то Лукашэнка адзначыў стварэньне новай геапалітычнай сыстэмы. Паводле яго, зьявіліся новыя лідэры: Індыя, Кітай, краіны Лацінскай Амэрыкі. І тут трэба Беларусі шукаць сваё месца. Тым самым ён паказвае, што ЗША, ЭЗ — гэта не галоўныя ўсясьветныя дамінанты. Адначасова зроблены дыпляматычны рэвэранс адносна ЗША і Эўразьвязу, зь якімі мы можам разьвіваць дачыненьні нароўні, — і з эканамічнага, і вайсковага гледзішча”.
(Быкоўскі: ) “У выступе канстатавалася стагнацыя інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Пры гэтым адзначалася, што ня трэба яшчэ хаваць СНД. Што тычыцца дачыненьняў з Расеяй, то адзначана, што цяпер мы шукаем аптымальную мадэль дачыненьняў у межах саюзнай дзяржавы. Так можна казаць вельмі доўга да той пары, пакуль саюзная дзяржава альбо зьнікне, альбо насамрэч узьнікне. У гэтай тэме не было канкрэтыкі.
Было адзначана, што ў сьвеце адбываюцца няпростыя працэсы, падымаюцца Іран, Кітай, Індыя, Расея, Лацінская Амэрыка. Гэтыя цэнтры, зь якімі Беларусі трэба працаваць, былі супрацьпастаўленыя ЗША і Захаду. Лукашэнка паставіў пытаньне, што трэба судзіцца з Эўразьвязам за тыя санкцыі, якія Эўразьвяз увёў у дачыненьні беларускіх чыноўнікаў. Дарэчы, пра ЗША чамусьці не было згадана. Быў дадзены загад Міністэрству юстыцыі зрабіць зварот у нейкія эўрапейскія інстанцыі. Лукашэнка зазначыў, што ніхто ня даў права абмяжоўваць у перасоўваньні па Эўропе.
Гэтыя пытаньні шырокай беларускай аўдыторыі не зразумелыя, бо інфармацыю пра санкцыі беларускія дзяржаўныя мэдыі замаўчалі. Пра іх ведаюць толькі людзі, якія маюць доступ да альтэрнатыўнай інфармацыі. Таму цяпер, дзякуючы Лукашэнку, пра санкцыі даведаюцца і астатнія грамадзяне. Іншая рэч, падалося дзіўным, што ў зьвязку з санкцыямі Лукашэнка згадаў прэм’ера. Вядома, што прозьвішча Сідорскага ў гэтых сьпісах няма. Ці то кіраўніку дзяржавы даюць няправільную інфармацыю, ці ён мае нейкі рэзон казаць тое, што не адпавядае рэальнасьці”.
(Карбалевіч: ) “Хацеў бы зьвярнуць увагу, што разважаньні пра інтэграцыю з Расеяй былі вельмі кароткія, дзяжурныя, згаданыя як бы між іншым. Такім чынам, пасланьне кіраўніка дзяржавы Нацыянальнаму сходу й народу засьведчыла нязьменнасьць ягонага палітычнага курсу, узмацненьне палітыкі выцісканьня рэальных структураў грамадзянскай супольнасьці арганізацыямі, створанымі дзяржавай, а таксама нарастаньне супярэчнасьцяў у беларуска-расейскіх дачыненьнях”.