Афіцыйны Менск пацьвердзіў забарону для амэрыканскіх самалётаў

Радыё Свабода Сёньня Міністэрства замежных справаў Беларусі пацьвердзіла, што абмежавальныя меры адносна транзытных палётаў над тэрыторыяй Беларусі будуць датычыць дзьвюх краінаў – Канады і ЗША.
МЗС назваў гэта сымэтрычнымі мерамі ў адказ на тое, што гэтыя краіны абмежавалі тэхнічныя пралёты і пасадку самалёта, на якім беларускі прэм’ер-міністар ляцеў на Кубу.

Выступаючы 23 траўня ў парлямэнце, Аляксандр Лукашэнка даў падобнае даручэньне ўраду і запатрабаваў "паказаць Захаду свой гонар".

Што да ўказаньня падаць у міжнародны суд на візавыя санкцыі супраць Беларусі, то ў МЗС паведамілі, што такі зварот зараз адпрацоўваецца.

МЗС не паведамляе падрабязнасьцяў, але зьвяртае ўвагу, што рашэньні пра візавыя санкцыі –“парушаюць дух і літару Хэльсынскіх пагадненьняў” пра свабоду перамяшчэньня.

Гл.таксама • Лукашэнка загадаў “паказаць Захаду беларускі гонар” • “Люфтганза” заявіла, што магчымая забарона ляцець празь Беларусь ёсьць грубым прававым парушэньнем • Што адбудзецца, калі Беларусь закрые сваё неба для амэрыканскіх і канадзкіх самалётаў?