Пракуратура папярэдзіла Мілінкевіча за "дыскрэдытацыю"

Любоў Лунёва, Менск Лідэру аб’яднанай апазыцыі Аляксандру Мілінкевічу Менская пракуратура вынесла папярэджаньне.
22 траўня былога кандыдата на прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча выклікалі ў пракуратуру. Яго папярэдзілі, што інтэрвію польскай газэце “Rzeczpospolita” і "Бі-Бі-Сі" дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь.

Аляксандар Мілінкевіч у размове з польскім журналістам ня выключыў, што беларускія ўлады спрычыніліся да нападу на польскага дыплямата Рышарда Бадоня-Легра ў Горадні.

Камэнтуючы сытуацыю ў краіне кампаніі Бі-Бі-Сі, палітык паставіў пад сумнеў права Аляксандра Лукашэнкі балятавацца на пасаду прэзыдэнта, а таксама ўсумніўся ў праўдзівасьці вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

Паводле закону, пасьля другога папярэджаньня супраць Аляксандра Мілінкевіча могуць распачаць крымінальную справу. (Падрабязнасьці)