Алег Грузьдзіловіч, Менск Расьсьледаваньне справы Аляксандра Казуліна падоўжылі да 1 ліпеня, між тым маскоўскія адвакаты лічаць, што ў дзеяньнях Казуліна не было складу крымінальнага злачынства. Справу 5 актывістаў “Партнэрства” да канца месяца могуць перадаць на азнаямленьне абвінавачаным і адвакатам. Чаму маладафронтавец Артур Фінькевіч на шляху да “хіміі” апынуўся ў турме на Акрэсьціна?
Паводле інтэрнэт-рэсурсу salidarity16.org, у Беларусі 18 чалавек знаходзіліся за кратамі за палітычную дзейнасьць. Мікалай Аўтуховіч, Мікалай Астрэйка пачынаюць сьпіс, Артур Фінькевіч і Аляксандр Шалайка яго заканчваюць. Днямі да сьпісу далучыўся актывіст з Астраўца Іван Крук, якога суд пакараў 6 месяцамі арышту. Івана Крука прызналі вінаватым у гвалтоўных дзеяньнях супроць міліцыянтаў. Між тым актывіст казаў, што яго справу сфабрыкавалі, каб перашкодзіць ягонай апазыцыйнай дзейнасьці: падчас затрыманьня Іван Крук зьбіраў подпісы за Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна.
Тым часам экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін і ягоныя адвакаты на мінулым тыдні пачалі знаёміцца з крымінальнай справай. Яна складаецца з 4 тамоў. На думку адваката Ігара Рынкевіча, расьсьледаваньне было няпоўным і неаб’ектыўным, таму абарона рыхтуе шэраг хадайніцтваў. Колькі часу зойме азнаямленьне са справай?
(Рынкевіч: ) “Тэрміны такія, што да 17 чэрвеня абарона можа знаёміцца са справай, а само расьсьледаваньне працягнутае да 1 ліпеня. Лічаць, што трэба абаронцам сур’ёзна азнаёміцца з такімі дакумэнтамі”.
Ігар Рынкевіч паведаміў, што рабілася спроба далучыць да абароны Казуліна адвакатаў з Масквы, але высьветлілася, што расейскім адвакатам беларускі закон не дазваляе абараняць кліентаў у Беларусі. Між тым, калі Ігар Рынкевіч азнаёміў сваіх маскоўскіх калегаў з сутнасьцю справы, то пачуў ад іх наступныя высновы.
(Рынкевіч: ) “Гэтыя адвакаты пагадзіліся з нашымі высновамі, што немагчыма казаць пра крымінальны характар дзеяньняў Казуліна. Максымум, што магчыма – гэта адміністрацыйнае парушэньне”.
Паводле Ігара Рынкевіча, абарона Казуліна ў хуткім часе зноў будзе хадайнічаць аб зьмене меры стрыманьня для свайго падабароннага.
Днямі будзе 3 месяцы, як былі арыштаваныя актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Мікалай Астрэйка, Цімафей Дранчук, Аляксандр Шалайка, Эніра Браніцкая і Дзяніс Нібійка. Іх абвінавачваюць у дзеяньнях ад імя незарэгістраванай арганізацыі, што ў Беларусі перасьледуюць паводле крымінальнага закону. На мінулым тыдні зь Мікалаем Астрэйкам сустракалася ягоная маці. Пра тое, як лідэру “Партнэрства” і ягоным аднадумцам сядзіцца ў турме КДБ “Амэрыканка”, распавяла жонка Мікалая Паліна:
(Паліна Астрэйка: ) “Вядома, што на бытавым узроўні ў яго ўсё добра, калі можа быць добра ў такім месцы. Трымаецца, трохі схуднеў, але настрой у яго баявы. Спадзяемся на лепшае, як і мы спадзяемся. Спатканьне было тры гадзіны”.
Паводле зьвестак, якія зь неафіцыйных крыніц атрымалі сваякі актывістаў “Партнэрства”, крымінальная справа ў канцы траўня нібыта будзе завершаная, і яе перададуць для азнаямленьня абвінавачаным і адвакатам. Аднак сьледчы менскай гарадзкой пракуратуры Сяргей Грахоўскі адмовіўся пацьвердзіць ці абвергнуць гэтыя зьвесткі.
Актывіст “Маладога фронту” Артур Фінькевіч зноў знаходзіцца за кратамі – цяпер у адміністрацыйнай турме на вуліцы Акрэсьціна. 15 сутак арышту юнак атрымаў за непадпарадкаваньне міліцыі падчас падзеяў 17 траўня каля Маскоўскага суду. Нагадаю, разам зь іншымі актывістамі Артур Фінькевіч спрабаваў прайсьці на працэс над актывістам Юрыем Радзівілам, якога асудзілі на тры месяцы арышту за стварэньне пагрозы жыцьцю камандзіру “Алмазу” Карпянкову. Але ў суд Фінькевіча не пусьцілі. Яго і яшчэ трох актывістаў маладзёвага руху затрымалі і асудзілі. Нагадаю, тры тыдні таму Артур Фінькевіч атрымаў два гады “хіміі” за графіці палітычнага зьместу. Цяпер ёсьць пагроза, што гэты прысуд будзе перагледжаны ў больш жорсткага бок.
А 25 траўня ў Шчучыне пачнецца працэс над актывістам мясцовага штабу Аляксандра Мілінкевіча былым настаўнікам Сяргеям Ляшкевічам. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы да тэрарызму. Паказаньні супроць Ляшкевіча даў чалавек, якога ўжо асудзілі за крадзеж будматэрыялаў. Сяргея Ляшкевіча трэці месяц трымаюць у гарадзенскай турме.