Радыё Свабода, Гомель У Гомелі сёньня выйшла на волю зь мясцовай турмы, пасьля адбыцьця 15-суткавага арышту, актывістка дэмакратычнага руху Аксана Сергіенка. За кратамі яна 13 сутак трымала галадоўку пратэсту.
20-гадовая Аксана выйшла з Гомельскай турмы хаця й стомленай, але захавала бадзёрасьць духу:
(Сергіенка: ) “Насамрэч усё недарэмна. 15-суткавы арышт нічога не зьмяніў. Я яшчэ больш упэўнілася: тое, што раблю, — раблю правільна. Папросту краіна ня тая. Калі сядзела, час прайшоў вельмі хутка, была мажлівасьць падумаць. Палову часу я сядзела ў камэры, дзе было 7—8 чалавек, а пасьля мяне перавялі ў адзіночную камэру. Там насамрэч было лепш. У мяне былі кнігі Васіля Быкава і Ўладзімера Арлова, таму я ня вельмі й сумавала. Будзем змагацца далей…”
Аксану Сергіенку затрымалі ў Гомелі падчас удзелу ў першамайскай акцыі “Не — кантрактнай сыстэме”. Апроч яе, у той дзень у міліцэйскі пастарунак патрапілі ейныя паплечнікі Юры Тропачаў і Андрэй Доўжык. Дзяўчыне прысудзілі 15 сутак, хлопцаў пакаралі сямісуткавым арыштам (абодва ўжо выйшлі на волю). Андрэй Доўжык прыгадвае акалічнасьці затрыманьня:
(Доўжык: ) “Пэрсанальна са мной і Юрам адбылося тое, што мы спрабавалі высьветліць, за што чалавек на вуліцы затрымлівае дзяўчыну. Папросту зачапіліся за яе, спрабавалі ня даць яе затрымаць без суду й сьледзтва”.
Да дэмакратычнага руху Аксана Сергіенка далучылася падчас нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў. У сакавіку яна прыехала ў Менск, дзе пратэставала супраць афіцыйных вынікаў гэтых выбараў. Гаворыць адзін зь лідэраў дэмакратычнага руху у Гомелі, дэпутат мясцовага гарсавету Юрась Глушакоў:
(Глушакоў: ) “Яна брала актыўны ўдзел у акцыі пратэсту ў намётавым гарадку. І адразу зьвярнула на сябе ўвагу. Бо ейныя паводзіны й выказваньні пасьля затрыманьня й адбыцьця пакараньня цягам чатырох сутак яскрава сьведчылі: гэта дзяўчына зьявілася ў намётавым гарадку невыпадкова”. Аксана — спартоўка. Яна майстар спорту ў сучасным пяцібор’і. Неаднаразовая ўдзельніца нацыянальных чэмпіянатаў і міжнародных спаборніцтваў. На моладзевых чэмпіянатах Эўропы й сьвету заваёўвала срэбныя й бронзавыя ўзнагароды. Ці будзе пасьля арышту працягваць спартовую дзейнасьць? Меркаваньне бацькі, Уладзімера Сергіенкі:
(Сергіенка: ) “Я яшчэ не ведаю, як галадоўка адаб’ецца. Але пакуль, бліжэйшым часам, пра занятак спортам рана казаць. Калі й ня вернецца ў спорт, то моцна перажываць ня будзем. Праца гэта цяжкая й няўдзячная”.