Радыё Свабода Прэмію імя Герда Буцэрыюса “Маладая прэса Ўсходняй Эўропы” сёлета атрымала незалежная беларуская газэта “Салідарнасьць”, якая нядаўна была выключаная з падпісных каталёгаў і была вымушаная спыніць сваё існаваньне як друкаваны СМІ, застаўшыся толькі ў фармаце інтэрнэт-выданьня.
З Гамбургу, дзе сёньня адбывалася цырымонія ўручэньня прэміі, паведамляе Тацяна Монцік:
(Монцік: ) "Сёньня ў гарадзкой ратушы Гамбургу ўзнагароджвалі ляўрэатаў прэміі імя Герда Буцэрыюса "Маладая прэса Ўсходняй Эўропы", якая кожны год прысуджаецца Фондам Свабоды слова з Нарвэгіі і фундацыяй “Цайт Штыфтунг” зь Нямеччыны.
Сёлета прэміяй Буцэрыюса былі ўзнагароджаныя сем журналістаў з Расеі, Беларусі і Ўкраіны. Сярод ляўрэатаў гэтага году – галоўны рэдактар газэты "Салідарнасьць" Аляксандар Старыкевіч.
Прыём у гарадзкім сэнаце Гамбургу быў прысьвечаны стагодзьдзю з дня нараджэньня Герда Буцэрыюса. Прывітальныя словы да ляўрэатаў накіравалі сярод іншых былы канцлер Нямеччыны Гельмут Шміт і ганаровы рэдактар газэты "Цайт" Тэо Зомэр.
Ад ляўрэатаў выступіла галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня "Украінская праўда" Алена Прытула, якая акрамя іншага зазначыла, што прысуджэньне прэміі беларускаму выданьню "Салідарнасьць" – гэта важны крок нямецкай грамадзкасьці, таму што гэта падкрэсьлівае значэньне свабоды слова ў Беларусі і тое, што яна практычна немагчымая цяпер без падтрымкі заходніх фондаў".
Аляксандр Старыкевіч выказаў “Свабодзе” свае ўражаньні:
(Старыкевіч: ) "Што тычыцца цырымоніі, то гэта такі сьветлы праменьчык у нашай досыць складанай сытуацыі. Гэта вельмі прыемна, гэта сьведчаньне таго, што Эўропа не забываецца пра Беларусь, што мы маем пэўную падтрымку і салідарнасьць. Наша газэта тым часам выходзіць у інтэрнэце, мы цяпер перарабляем свой сайт, і спадзяюся, што ў чэрвені ён будзе ў досыць прыстойным выглядзе. Бліжэйшым часам гутарка пра аднаўленьне друкаванай вэрсіі, відаць, весьціся не будзе".
Прэмія імя Герда Буцэрыюса “Маладая прэса Ўсходняй Эўропы” была заснаваная ў 1999 годзе нямецкім фондам “Цайт Штыфтунг”. Заснавальнік гэтага фонду Герд Буцэрыюс, 100-годзьдзе з дня нараджэньня якога адзначаецца сёлета, быў вядомым юрыстам, палітыкам і выдаўцом, які цягам свайго жыцьця выступаў за свабоду слова. У папярэднія гады прэмію “Маладая прэса Ўсходняй Эўропы” атрымлівалі інфармацыйная кампанія БелаПАН, беларускія газэты “Віцебскі кур’ер”, “Белорусский рынок”, “Пагоня” і іншыя незалежныя беларускія СМІ.
Гл.таксама Сайт газэты "Салідарнасць" – gazetaby.com