Вячаслаў Ракіцкі, Менск (эфір 18 траўня 2006 году) Новая перадача сэрыі “Беларуская Атлянтыда”. Удзельнічае гісторык, археоляг Алег Трусаў.
(Вячаслаў Ракіцкі: ) “Беларусі пашанцавала на камяні. Вялікія й зусім маленькія, рознай формы й колеру, густа раскіданы яны па нашай зямлі, асабліва — на поўначы і ў цэнтры краіны. Цягам доўгіх вякоў былі камяні часткай жыцьця беларусаў, але настаў час тэхнічнай рэвалюцыі — і навісла над імі пагроза”.
(Алег Трусаў: ) “Масава панішчаць камяні на Беларусі пачалі ў другой палове ХІХ—пачатку ХХ стагодзьдзя. Гэта было зьвязана з будаўніцтвам на тэрыторыі чыгункі й шасэйных дарог, якія выкладалі з камянёў. У гэты час была прыдумана Нобэлем вельмі магутная выбухоўка — дынаміт. Дык ім і сталі ўзрываць вялікія камяні, што перашкаджалі будаўніцтву. Асабліва актыўна вынішчалі буйныя камяні ў 60—80-я гады ХХ стагодзьдзя, калі Беларусь захлынула хваля татальнай мэліярацыі”.
(Ракіцкі: ) “Калі ж навукоўцы Беларусі выступілі на абарону камянёў?”
(Трусаў: ) “Валуны зьяўляюцца помнікамі прыроды. Першыя пастановы аб ахове помнікаў прыроды СНК БССР выдаў яшчэ ў 1923 і 1926 гадах. Сыстэматычная ахова ўнікальных аб''ектаў прыроды пачалася ад 1963 году, калі Савет Міністраў БССР прыняў спэцыяльную пастанову “Аб ахове помнікаў прыроды на тэрыторыі Беларускай ССР”. У першы ж пералік, падрыхтаваны ў зьвязку з тым рашэньнем, трапіў адзін валун. Гэта быў Вялікі камень, што знаходзіцца ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласьці. Пасьля той сьпіс паступова разросься: з прапановы геолягаў у яго ўключылі новыя ўнікальныя ледавіковыя валуны, і да 1985 году ў ім налічвалася ўжо 10 паасобнікаў. Потым, у зьвязку з пашырэньнем дасьледаваньняў ледавіковых адкладаў, гэты рэестар павялічыўся яшчэ на 16 адзінак. Такім чынам, на цяперашні час у пераліку геалягічных помнікаў прыроды значыцца 26 асобных валуноў і іх збораў”.
(Ракіцкі: ) “Вы прыгадалі першы валун з Шумілінскага раёну на Віцебшчыне. Ці не маглі б спыніцца на гэтай унікальнай прыроднай зьяве больш падрабязна?”
(Трусаў: ) “Калі ласка. Гэта — самы вялікі валун у Беларусі. Ён так і завецца — “Вялікі камень”. Што ён вялікі, дык бясспрэчна: даўжыню мае 11 мэтраў, у шырыні — 5,6 мэтра, а бачная вышыня — 3 мэтры. Важыць валун болей за паўтары тысячы тон. Шурф, выкапаны ля стромай сьцяны каменя (2 мэтры глыбіні), ніжняй часткі валуна не дасягнуў, а далей капаць перашкодзілі грунтовыя воды. Вучоныя ж сьведчаць, што зазвычай у такіх выпадках толькі адна пятая глыбы ўзвышаецца над зямлёй, а чатыры пятых — застаюцца ў зямлі.
Вельмі цікавы камень зьбярогся і ў вёсцы Кушляны Смаргоньскага раёну. На ім выбіты надпіс: “Памяці Мацея Бурачка” й пазначана дата — 1900. Мацей Бурачок, як вядома, — наш першы вялікі паэт Францішак Багушэвіч, 1900 год – год ягонай сьмерці. Багушэвічаў валун мае даўжыню 2 мэтры, ушыркі ён 1,8 мэтра, вышыня над зямлёю — 1, 4 мэтра. У іншых краінах вельмі беражліва ставяцца да такіх аб''ектаў прыроды. Скажам, у Нямеччыне пад аховай знаходзіцца каля 800 валуноў, у Польшчы — 900, у Эстоніі — 200, Латвіі — 100, Літве — 80, у нас — блізу 200 валуноў.
(Ракіцкі: ) “А як узьнікла ідэя стварыць у Менску музэй валуноў?”
(Трусаў: ) “Ініцыятарам гэтай справы стаў вядомы беларускі навуковец акадэмік Гаўрыла Гарэцкі, малодшы брат славутага пісьменьніка Максіма Гарэцкага. У часе палявых экспэдыцыяў ён зьвярнуў увагу на масавае зьнішчэньне беларускіх валуноў. Мэліяратары, напрыклад, мелі спэцыяльную інструкцыю, паводле якой камяні, большыя за 2 мэтры ў дыямэтры, мусілі зьнішчаць на месцы. А меншыя скідалі ў крушні й распраўляліся зь імі пазьней. Загадчык аддзелу геахіміі й геафізікі акадэмічнага Інстытуту, ён выступіў з прапановай стварыць у Менску музэй валуноў пад адкрытым небам і дабіўся прыняцьця ў 1975 годзе спэцыяльнай пастановы на гэты конт”.
(Ракіцкі: ) “Відаць, праца дзеля стварэньня музэю заняла шмат часу?”
(Трусаў: ) “Так. У 1977 годзе была створана спэцыяльная экспэдыцыя дзеля збору й дастаўкі валуноў у Менск — на чале з навуковым супрацоўнікам Інстытуту геалёгіі й геахіміі АН БССР Валерам Вінаградавым. Першая чарга гэтага ўнікальнага музэю была адкрыта ў 1985 годзе”.
(Ракіцкі: ) “Як выглядаў тады музэй і дзе ён быў разьмешчаны?”
(Трусаў: ) “Навукоўцы выбралі вялікую пляцоўку ў ваколіцах Менску каля будынку свайго Інстытуту. Колісь там было балота зь некалькімі ручаямі. Музэй валуноў месьціцца пад адкрытым небам і налічвае 5 зон. Кожная зь іх адлюстроўвае адну з асаблівасьцяў ледавіковых валуноў і дазваляе сабраць на гэтым участку каштоўныя або характэрныя паасобнікі такіх камянёў. Шмат якія з памянёных валуноў — эталённыя. Усяго сюды прывезьлі 2 134 камяні. Першая зона пад назовам “Мапа” ўяўляе зь сябе самую буйную з існых картаграфічных выяў Беларусі. Ейная плошча складае каля 4,7 гектараў. Мапа аб''ёмная. На ёй адлюстраваны ня толькі межы краіны, але й галоўныя рэкі, узвышшы, грады. Хаця вышыня гэтых форм паменшана ў 100 разоў, асноўныя элемэнты паверхні відаць дастаткова выразна. Валуны на мапе разьмешчаны строга паводле геаграфічнага прынцыпу: менавіта ў тых месцах, дзе яны сабраны. Гэта дазволіла выявіць мясцовыя валуновыя асацыяцыі, паказаць іх суадносіны з формамі мясцовага ледавіковага рэльефу. Рачная сетка паслугуе ўтварэньню сьцяжынак, па якіх можна хадзіць пры аглядзе ледавіковых валуноў. Каменны матэрыял, што сустракаецца на паверхні, зьвязаны зь дзейнасьцю трох апошніх абледзяненьняў. Валуны больш даўняга зь іх (дняпроўскага) “жывуць” на самым поўдні Беларусі, сярэдняга (соскага) — у цэнтральнай паласе, апошняга (паазерскага) — толькі на поўначы. Каб азначыць гэтую занальнасьць, на мапе ланцужком невялікіх валуноў выкладзены межы, да якіх дапаўзалі соскі й паазерскі ледавікі.
(Ракіцкі: ) “А як называюцца іншыя зоны, дзе яны знаходзяцца?”
(Трусаў: ) “У паўночна-заходнім кутку музэю разьмешчана экспазыцыя валуноў “Жывільныя правінцыі”. Тут, у цэнтры пляцоўкі, створана паглыбленьне, якое, паводле формы, адпавядае Балтыйскаму мору — зь ягонымі затокамі. А таксама паказаны месцы, адкуль да нас валуны прыйшлі. Гэта тэрыторыя Швэцыі, Фінляндыі й Карэліі. На тых месцах і ляжаць адпаведныя валуны, якія ледавік некалі прынёс на Беларусь. Насупраць, на тэрыторыі паўднёва-заходняга ўчастку, знаходзіцца “Петраграфічная калекцыя” камянёў рознага паходжаньня. Экспазыцыя зроблена ў выглядзе кола, падзеленага на 4 гектары пешаходнымі сьцяжынамі. Унутры кожнага сэктару й ляжаць валуны розных горных парод. Паўночную частку музэю займае экспазыцыя “Форма ледавіковых валуноў”, у якой дэманструюцца валуны самых розных форм — шэдэўры прыроды”.
(Ракіцкі: ) “А якая частка музэю найбольш цікавая?”
(Трусаў: ) “Паўднёвая частка — з унікальным зборам камянёў на плошчы 0,4 га пад назвай “Камень у жыцьці чалавека”. Гэта камяні-сьледавікі, каменныя крыжы, жорны й культавыя камяні”.
(Ракіцкі: ) “Чаму шэраг камянёў сталі называць сьледавікамі?”
(Трусаў: ) “Гэта камяні, што маюць на сваёй паверхні паглыбленьні, падобныя да сьледу чалавека ці жывёліны. Навукоўцы спачатку на тэрыторыі Беларусі налічылі такіх камянёў каля пяцідзесяці, а потым лік перасягнуў за сотню. У большасьці валуноў паглыбленьні нагадваюць адбітак босай нагі. Часам яны падобны да сьледу жаночага чаравічка ці мужчынскага бота. Амаль кожны сьлядок мае сваё імя. Лічылася, што гэта адбітак сьлядоў Хрыста, Багародзіцы, сьвятых угоднікаў. У сьвяточныя дні да іх ладзілі хрэсныя ходы, правілі тут набажэнствы. Такім камяням прыносілі ахвяры, каля іх будавалі капліцы, цэрквы”.
(Ракіцкі: ) “А што можна сказаць пра каменныя крыжы й камяні з надпісамі?”
(Трусаў: ) “У музэі захоўваецца крыж, каля якога, кажуць, у часе Лівонскай вайны абедаў кароль польскі й вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы. На крыжы выбіта выява рыцара — зь мячом у правай руцэ і шчытом у левай. Пад выявай надпіс "RSB": Rex Stefan Batory. Крыж высечаны з буйназярністага ружовага граніту. Знайшлі яго на сярэдневяковых кладах ува ўрочышчы Каралёў Стан. Вышыня ягоная — 1,8 мэтра, шырыня — 1,1 мэтра, таўшчыня — 0,4. Прыклад князёў і каралёў пераймаў і люд просты. У парку валуноў захоўваецца камень з надпісам жыхара вёскі Бярозаўка Маладэчанскага раёну Адама Галадкоўскага. На валуне выбіты лічбы “1842” і лацінскія літары “А”. Такім чынам увекавечаны год куплі зямлі й пазначаны ініцыялы ейнага ўласьніка”.
(Ракіцкі: ) “А які лёс славутага каменя культавага прызначэньня, што некалі ляжаў у цэнтры Менску?”
(Трусаў: ) “Яго таксама перавезьлі ў музэй. Гэта валун зь незвычайнай назвай — “Дзед”. Прывезьлі яго са старажытнага менскага капішча — культавай сьвятыні язычнікаў, дзе людзі пакланяліся паганскім багам да 1905 году. Дзейнічала гэта старадаўняе капішча на беразе Сьвіслачы, дзе сёньняшняя вуліца Лодачная. Капішча ўяўляла пляцоўку 20 на 20 мэтраў. “Дзеду” ахвяравалі мёд, малако, віно, палатно. Разам з іншымі культавымі прадметамі — выкладзеным з камянёў вогнішчам Жыжам, вялікім дубам Волатам і крынічкай — Дзед утвараў сьвятое для менчукоў месца”.
(Ракіцкі: ) “Відаць, адкрыцьцё музэю было для жыхароў Менску вялікім сьвятам?”
(Трусаў: ) “Так. Музэй камянёў на пачатку свайго адкрыцьця быў адмыслова абсталяваны, добраўпарадкавалі ўсю тэрыторыю. “Мапу Беларусі” засеялі травою аднаго колеру, астатнія плошчы — травой іншага адценьня. Была сканструявана сыстэма інжынэрных збудаваньняў, каналізацыя, палівачны й пітны вадаправоды, абсталяваны два фантанчыкі — дзеля наталеньня смагі наведнікамі. Пешаходныя дарожкі былі выкладзены пліткай. Паўсюль устаўляваны паркавыя ліхтары, каб музэй можна было наведаць і ўвечары. Каб ён стаў месцам ня толькі экскурсіяў, але й месцам адпачынку”.
(Ракіцкі: ) “Здаецца, найперш ён ператварыўся ў тыповае, для савецкага чалавека, месца адпачынку. Я некалькі гадоў жыў акурат насупраць гэтага музэю й наглядзеўся, як там бавілі час уручанцы — з гарэлкаю, вядома”.
(Трусаў: ) “Сапраўды, грошай, каб давесьці справу да канца й забясьпечыць музэю дагляд, не хапіла. А меркавалася зрабіць і шмат што іншае. Паміж іншага, была задумка пазначыць месцы сталіцы й абласных гарадоў на “Мапе” — у дадатак да елачак — яшчэ й камянямі з мэталёвымі шыльдамі-назвамі. “Прысаду валуноў” меркавалася зь цягам часу ажывіць скульптурнымі кампазыцыямі на розныя тэмы: “Валуны — сымбалі галоўных вех гісторыі разьвіцьця геалягічнай навукі Беларусі”, “Дарога паданьняў пра валуны”, “Каменны заапарк” ды іншыя. Скульптар Янушкевіч выканаў для музэю цудоўныя бронзавыя барэльефы па матывах легенд пра валуны. Нарэшце, меркавалася абсталяваць усю пляцоўку музэю па-мастацку выкананымі паказальнікамі, каб наведнікі не пачуваліся тут, на ягоных сьцяжынах, “глухімі й сьляпымі”. З пасьпяховым завяршэньнем усіх гэтых прац музэй валуноў стаў бы выдатнай мясьцінай сталіцы, адмысловым мастацкім творам, сапраўднай каменнай песьняй-балядай на гонар роднага краю, ягоных багацьця й хараства. Ды, на жаль, спадзяваньням гэтым ня суджана было спраўдзіцца. Памёр акадэмік Гарэцкі, а затым — і іншыя заснавальнікі музэю. Акадэмія Навук Беларусі фінансава зьбяднела — і музэй занядбалі. Аднак за апошнія гады, дзякуючы намаганьням грамадзкасьці, гарадзкія ўлады крыху пачысьцілі музэйную тэрыторыю —сьмецьце папрыбіралі й высеклі дзікія хмызьнякі.
(Ракіцкі: ) “І што ж можа стаць паратункам у такіх варунках?”
(Трусаў: ) “Толькі перадача музэю гораду — Менск мае нядрэнны бюджэт”.