Радыё Свабода У Маскоўскім судзе ідзе працэс над маладым прадпрымальнікам Юрыем Радзівлам, які ўдзельнічаў у падзеях 2 сакавіка 2006 году каля Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі пасьля затрыманьня Аляксандра Казуліна.
На працэсе пачаліся судовыя спрэчкі. Пракурор патрабуе пакараць Юрыя Радзівіла турэмным зьняволеньнем на тэрмін 1.5 гады.
Юры Радзівіл абвінавачваецца ў стварэньні пагрозы жыцьця для супрацоўнікаў спэцпадразьдзяленьня міліцыі "Алмаз". Па законе яму пагражае да 6 гадоў турмы.
Адвакат лічыць, што віна Юрыя Радзівіла не была даказаная і просіць суд апраўдаць яго.
Судзьдзя абвясьціў перапынак і заявіў, што прысуд будзе абвешчаны прыблізна праз гадзіну.
Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.