Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 18 траўня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.
“ЛіМ”, год 1946. Міхась Клімковіч дзеліцца творчымі плянамі:
“Тады я пачаў збіраць матэрыялы аб Скарыне. Мяне зацікавіла гэтая адыёзная фігура беларускага першадрукара, вялікага вучонага і асветніка. Яна ішла насуперак агульна прынятым уяўленням аб гісторыі Беларусі, як аб суцэльным моры цемры і забітасці народа. З другога боку, я быў прынцыповым супраціўнікам антыгістарычнай, нацыяналістычнай тэорыі “залатога веку” беларускай культуры ў часы сярэдневякоўя, бо для такой з’явы я не бачыў ніякіх падстаў”.
“Вечерний Минск” 1976 год. Пра дзейнасьць беларускага “Інтурысту”:
“Многія турысты наведваюць прамысловыя прадпрыемствы й сельскагаспадарчыя аб’екты, сацыяльна-побытавыя ўстановы. Сустракаюцца з рабочымі й калгасьнікамі, дзеячамі культуры й навукі, студэнтамі. У сваіх водгуках пераважная частка замежных гасьцей выказвае задавальненьне праграмай “Інтурысту”, якая дазваляе ім пазнаёміцца з многімі бакамі жыцьця й дзейнасьці савецкага чалавека {увачавідкі пераканацца, што задачы, пастаўленыя партыяй па далейшым уздыме матэрыяльнага й культурнага ўзроўню жыцьця народу, ажыцьцяўляюцца пасьпяхова}”.
“ЛіМ” 1986 год. Эдуард Скобелеў напярэдадні ІХ зьезду Саюзу пісьменьнікаў БССР:
“…пад прыкрыцьцём гаварыльні па ўсім сьвеце падпадаюць пад абразы, прыніжэньні й гінуць штодня многія тысячы людзей. Пад прыкрыцьцём гаварыльні мільёны людзей пазбаўляюцца ранейшых, мізэрных, заваёў дэмакратыі, узмацняюцца дыктатарскія й паліцэйскія рэжымы, рэвалюцыйная, сапраўды дэмакратычная думка патрапляе пад нечуваны кантроль і тэрор”.