Радыё Свабода Як паведамляе прэсавая служба АГП, лідэр партыі Анатоль Лябедзька атрымаў адказ на свой запыт адносна колькасьці пабітых удзельнікаў дэманстрацыі на Дзень Волі ў Менску. Ён прасіў таксама пацьвердзіць альбо абвергнуць інфармацыю аб сьмерці аднаго ці некалькіх дэманстрантаў.
Намесьнік міністра аховы здароўя Віктар Калбанаў адказаў спадару Лябедзьку, што інфармацыя пра стан здароўя пацыентаў, а ў выпадку сьмерці – аб выніках анатаміраваньня трупа, зьяўляецца лекарскай тайнай, якая абараняецца заканадаўствам Беларусі.
Аднак спадар Лябедзька лічыць, што інфармацыя пра траўмы грамадзян ад рук спэцназу, а таксама пра магчымую сьмерць дэманстранта не можа насіць закрытага характару.
Аднак спадар Лябедзька лічыць, што інфармацыя пра траўмы грамадзян ад рук спэцназу, а таксама пра магчымую сьмерць дэманстранта не можа насіць закрытага характару.