Паводле БелаПАН З 18 траўня былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін пачне знаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы,– пра гэта паведаміў ягоны адвакат Ігар Рынкевіч.
Казулін быў затрыманы 25 сакавіка, яго абвінавачваюць у злосным хуліганстве і арганізацыі масавых беспарадкаў на Дзень Волі.
Паводле Рынкевіча, абвінавачваньне падрыхтаванае ў занадта кароткі тэрмін, сьледзтва не было аб’ектыўным, сотні сьведкаў падзеяў 25 сакавіка так і не былі дапытаныя. Абарона Казуліна зьбіраецца зьвярнуць увагу на аднабаковы, няпоўны і неаб’ектыўны характар следзтва,– заявіў Ігар Рынкевіч.