Алесь Дашчынскі, Менск Краіны Эўразьвязу не прыслалі сваіх прадстаўнікоў на рэгіянальную канфэрэнцыю Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (Інтэрполу), якая пачалася сёньня ў Менску.
Яшчэ год таму прадстаўнікі паліцыі 45-ці краінаў Эўропы вырашылі правесьці рэгіянальную канфэрэнцыю ў Менску. Гэтым плянам, аднак, перашкодзіла рэзалюцыя, якую прыняла Рада Эўразьвязу ў зьвязку з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Нагадаем: краіны Эўразьвязу не прызналі вынікаў гэтых выбараў, а міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў уключаны ў сьпіс пэрсон нон-грата.
Напярэдадні канфэрэнцыі Інтэрпол атрымаў ліст ад старшыні Камітэту сталых прадстаўнікоў Эўразьвязу, у якім было рэкамэндавана перанесьці канфэрэнцыю, плянаваную ў Менску. Нягледзячы на гэта, пасьля працяглых дыскусій арганізатары вырашылі правесьці канфэрэнцыю з удзелам іншых краін.
Паводле інфармацыі МУС, чакаецца прыезд дэлегацый Расеі, Турцыі, Македоніі, Армэніі, Украіны, Азэрбайджану й некаторых іншых. Дакладнай інфармацыі адносна колькасьці ўдзельнікаў у прэсавай службе Міністэрства ўнутраных спраў ня маюць. Паводле іншых крыніцаў, з 46-ці эўрапейскіх краін-сябраў Інтэрполу толькі 11 пацьвердзілі свой удзел у менскай канфэрэнцыі. Не прыехалі таксама чацьвёра эўрапейскіх віцэ-прэзыдэнтаў Інтэрполу. Начальнік прэсавай службы ўпраўленьня інфармацыі МУС Віталь Грынкевіч тлумачыць.
(Грынкевіч: ) “Нават на сёньняшні дзень ёсьць яшчэ краіны, якія выявілі жаданьне прыбыць на гэтую канфэрэнцыю, і чакаецца іх прыбыцьцё. Канфэрэнцыя пачала й працягвае сваю працу, нягледзячы на адсутнасьць некаторых прадстаўнікоў Інтэрполу”.
Генэральны сакратар Інтэрполу Рональд Нобле заявіў, што дагэтуль ніводная краіна ці група краін не спрабавалі ўмешвацца ў пляны правядзеньня канфэрэнцый і не парушалі статуту. Інтэрпол захоўваў палітычны нэўтралітэт і арганізоўваў свае канфэрэнцыі нават у краінах, дзе вышэйшае кіраўніцтва падазраецца ў карупцыі, а паліцыя — у зьверствах. Міністар унутраных спраў Беларусі Ўладзімер Навумаў мяркуе, што краіны Эўразьвязу, які забаранілі сваім прадстаўнікам браць удзел у канфэрэнцыі, “спрацавалі на злачынцаў, якія, мабыць, радуюцца, што ўзьніклі такія складаныя адносіны ў праваахоўнай сфэры паміж дзяржавамі”. Паводле спадара Навумава, гэта таксама зьяўляецца прыкладам таго, што “палітыка стаіць над праваахоўнай дзейнасьцю”.
Пракамэнтаваць сытуацыю мы папрасілі генэрала міліцыі Мечыслава Грыба, які вінаваціць за зрыў канфэрэнцыі беларускі бок.
(Грыб: ) “Трэба думаць і ўладам, трэба ведаць, што ты робіш. Гэта зьвязана з выбарамі, з падманам на выбарах. Гэта зьвязана з тым, што палітычныя супраціўнікі кіраўніка краіны знаходзяцца ў турме, арыштаваны й гэтак далей, што ёсьць палітзьняволеныя. Маем вынікі. Ува ўсіх гэтых падзеях, што адбываліся ў Беларусі, праваахоўныя органы займалі актыўную пазыцыю — і пракуратура, і МУС, АМАПаўцы, КДБ і так далей. Таму — да каго ехаць? Што абмяркоўваць? Абмяркоўваць крымінальную злачыннасьць? А што вы самі парушаеце правы — абмяркоўваць нельга? Дык з кім там што абмяркоўваць?”