Сяргей Навумчык, Кіеў-Прага Вячаслаў Максімавіч Чарнавіл запомніўся мне вельмі энэргічным, рухомым, імпульсіўным чалавекам з надзвычайным пачуцьцём гумару. Бяз крыўдаў на лёс ды на людзей, нібыта і не было пятнаццаці гадоў турмы, цкаваньняў, здрады былых паплечнікаў. На будучыню Ўкраіны і Беларусі ён глядзеў аптымістычна, і гэта, падаецца, арганічна вынікала зь ягонага ўспрыманьня жыцьця.
Пачаўшы працоўную дзейнасьць журналістам, Чарнавіл даволі хутка прыйшоў да дысыдэнцтва – хаця сам вызначаў сваю дзейнасьць як “змаганьне за Ўкраіну”. У сваіх артыкулах (вядома ж, выходзілі яны самвыдатам альбо на Захадзе) Чарнавіл выступаў супраць русыфікацыі, пісаў пра незалежную Ўкраіну як галоўную ўмову росквіту нацыі. У 1970 годзе пачаў выдаваць нелегальны часопіс “Український вісник”, які пасьля арышту Чарнавіла ў 1972 годзе пераняла ягоная жонка, паэтка Атэна Пашко.
Чарнавіла арыштоўвалі некалькі разоў, інкрымінуючы “антысавецкую прапаганду” і “нацыяналізм”, і гэта нязьменна выклікала пратэсты ў сьвеце – апошнім абвінавачваньнем вырашылі зрабіць згвалтаваньне. Чарнавіл прабыў у лягерох і ў высылцы агулам пятнаццаць гадоў. Сядзеў у камэры сьмяротнікаў. І ў турме яму ўдавалася пісаць артыкулы. Быў арганізатарам Украінскай Хэльсынскай суполкі – першай апазыцыйнай арганізацыі, зь лютага 1992 – сустаршыня, затым старшыня Народнага Руху Ўкраіны, кіраўнік фракцыі НРУ ў Вярхоўнай Радзе 12-га скліканьня.
Мне давялося сустракацца зь Вячаславам Максімавічам у Менску, Кракаве, Кліўлэндзе (ЗША), але найбольш яскравыя ўспаміны зьвязаныя з Кіевам вясной 1996 году. Мы прыехалі разам зь Зянонам Пазьняком, зусім не ўяўляючы, што гэтыя дні ў сталіцы Ўкраіны будуць, фактычна, першымі днямі эміграцыі. Чарнавіл адразу зразумеў сутнасьць “беларуска-расейскага саюзу”, супраць якога БНФ вывеў на вуліцы некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.
Той час, напэўна, быў апагеем палітычнай дзейнасьці Чарнавіла. А пасьля адбыўся раскол Народнага Руху – некаторым прагматыкам Чарнавіл здаваўся занадта рамантычным. Адны лічылі, што насьпеў час перавесьці палітычны капітал у фінансавы. Іншым надакучыла хадзіць у апазыцыянэрах, калі можна было атрымаць пасады. Пасьля расколу РУХу апанэнты папрасілі Вячаслава Максімавіча пакінуць офіс і аформілі сваю просьбу даволі эфэктна – выставілі на вуліцу чаравікі Чарнавіла. Прыгадваючы тыя часы сёньня, паплечнікі Чарнавіла гавораць і пра тое, што ў прэсе яму ствараўся імідж палітыка “ўчорашняга дня”, яго нават пачалі называць “палітычным трупам”, хаця Чарнавіл ізноў правёў некалькі дзясяткаў РУХаўскіх дэпутатаў у Вярхоўную Раду і ўзначальваў парлямэнцкую фракцыю.
У такіх умовах Чарнавіл ня мог выйграць прэзыдэнцкія выбары, і таму падтрымаў кандыдатуру былога міністра замежных спраў Генадзя Ўдавенкі, які ўступіў у РУХ. Разам яны езьдзілі па краіне, сустракаліся з выбаршчыкамі. У ноч на 25 сакавіка 1999 года аўтамабіль, у якім Чарнавіл вяртаўся з Кіраваграду ў Кіеў, сутыкнуўся з КАМАЗам, што раптоўна перагарадзіў шашу. Чарнавіл і ягоны кіроўца Яўген Паўлаў загінулі адразу. Прэсавага сакратара РУХу Дмытро Панамарчука ўратавала тое, што ён спаў на заднім сядзеньні.
На наступны дзень пасьля трагедыі газэта, якая добра прыклалася да цкаваньня Чарнавіла, назвала яго “найвыбітнейшым украінскім палітыкам 20 стагодзьдзя”.
Труну паставілі ў Палацы, дзе ў 1918 годзе абвяшчалі Ўкраінскую Народную Рэспубліку; разьвітацца прыйшлі дзесяткі тысяч людзей. Лідэр Народнага Руху пахаваны на Байкавых могілках, на цэнтральнай алеі, дзе ляжаць самыя выбітныя людзі Ўкраіны.
І адразу ж пачалося тое, што можна назваць палітычнай кананізацыяй, прычым у яе самай клясычнай форме. У Кіеве і Львове імём Чарнавіла названы праспэкты, у іншых гарадох – вуліцы. Выдаецца дзесяцітомны збор твораў (ужо выйшлі чатыры кнігі). У будынку Вярхоўнай Рады партрэт Чарнавіла намаляваны на сьцяне – нібыта фрэска ў царкве. Яшчэ Леанід Кучма надаў Чарнавілу званьне Героя Ўкраіны (пасьмяротна). Не хапае хіба партрэту на грошах (аднак, як мне сказалі, і гэта будзе – у Ўкраіне рыхтуюць новыя грыўны).
Пасьля сьмерці Чарнавіла да мяне даходзілі размовы, што нібыта ягоную жонку Атэну выселілі з кіеўскай кватэры. Насамрэч, адбылося іншае – Чарнавіл пасьля пераезду са Львова жыў у службовай кватэры, уласнага жыльля ў сталіцы ня меў. Ён увогуле быў абыякавы да матэрыяльных дабротаў. Пасьля трагедыі жонка вымушана была вызваліць службовае памяшканьне – і сталічная мэрыя дала ёй кватэру ў самым цэнтры Кіева, паблізу Опэрнага тэатру.
Нібыта, дзеля памяці Чарнавіла і ранейшыя, і цяперашнія ўлады зрабілі і робяць усё магчымае. Аднак і па сёньня застаецца адкрытым пытаньне: што ж адбылося ўначы 25 сакавіка 1999 году?
Ужо празь некалькі гадзін пасьля аварыі міністар унутраных спраў Украіны заявіў, што яна была “транспартным здарэньнем”. Але шмат якія блізкія Чарнавіла лічаць катастрофу невыпадковай.
Што ўдалося высьветліць, якія высновы зрабіў я з кіеўскіх размоваў?
Чарнавіл вельмі любіў хуткую язду. Нават так: ён вымушаны быў – стылем свайго жыцьця – езьдзіць хутка (але за рулём заўсёды быў кіроўца).
Памятаю, як вясной 1996 года ў штаб-кватэры РУХУ мы разам з Чарнавілам, Пазьняком і Панамарчуком зьбіраліся на прэсавую канфэрэнцыю. Да пачатку заставалася дзесяць хвілін, а Чарнавіл яшчэ некаму тэлефанаваў і не выглядала, каб баяўся спазьніцца. Потым аўтамабіль на шалёнай хуткасьці паімчаў па цэнтру Кіева – хіба што толькі не па сустрэчнай паласе, але дзе-нідзе і на “чырвонае” сьвятло. Машыну лідэра апазыцыі міліцыя не спыняла.
Дзеля справядлівасьці трэба сказаць, што такі стыль язды ўласьцівы ў Кіеве шмат каму, і катастрофы, у якіх украінскія палітыкі гінуць адзін за другім (некалькі гадоў таму загінуў за рулём мой добры знаёмы, былы дэпутат, а потым міністар Емець) – нічога ў гэтым сэнсе не зьмянілі. Пятнаццаць гадоў таму дэпутаты выціскалі апошняе з рухавікоў дабітых “опэляў” і “маздаў” –яшчэ цяжэй атрымліваецца езьдзіць па правілах цяпер, на новых “мэрсэдэсах”.
Незадоўга да гібелі ўжо патрапіў у аварыю – выбраўся з разьбітай машыны і па мабільным тэлефоне тэрмінова запатрабаваў, каб прыслалі іншую, бо сьпяшаўся на сустрэчу.
У 1999-м Чарнавіл, з шэрагу прычынаў, ужо ня мог разьлічваць на падтрымку незалежнай прэсы і быў вымушаны рабіць стаўку на сустрэчы з выбаршчыкамі ў рэгіёнах. Тым больш, што, нягледзячы на неадназначнае стаўленьне да яго палітычнай эліты, залі Чарнавіл зьбіраў перапоўненыя. Праводзіў па некалькі сустрэч у суткі – раніцай, удзень і ўвечар, а спаць часьцяком даводзілася ў дарозе. Перад апошняй паездкай Чарнавіла ягоны кіроўца паспаў толькі некалькі гадзінаў, быў стомлены, і ягоная рэакцыя на раптоўную перашкоду на дарозе магла быць запаволенай. Аднак рэканструкцыя падзеяў паказала, што КАМАЗ пачаў разварочвацца нагэтулькі раптоўна, што шанцаў уратавацца пры хуткасьці 120 км на гадзіну практычна не было б ні ў каго.
Зразумела, што калі плянавалася палітычнае забойства, вывучаўся стыль жыцьця Чарнавіла. І найлепшым варыянтам для рэалізацыі злачыннай задумы – з улікам усіх абставін – была менавіта аўтамабільная катастрофа.
Вось толькі некаторыя з пытаньняў, на якія сябры Чарнавіла ня маюць адказаў.
Чаму КАМАЗ выехаў на ўчастак трасы, на якім грузавікам знаходзіцца было забаронена, чаму кіроўца КАМАЗу спыніўся на месцы будучай катастрофы і чакаў аж гадзіну? І чаго ён чакаў? Чаму толькі перад машынай кіраўніка РУХу пачаў рабіць манэўр?
Што за чалавек сядзеў у кабіне КАМАЗу побач з кіроўцам і чаму ў яго была зброя? Куды ён зьнік адразу пасьля аварыі? Чаму рабочы, які таксама знаходзіўся ў кабіне КАМАЗу, раптоўна памёр у сорак адзін год пасьля размовы зь нейкімі незнаёмцамі? Чаму дыягназам памерламу сьведку быў вызначаны інфаркт, хаця ён ніколі не скардзіўся на сэрца? Куды зьнікла ягоная “гісторыя хваробы”?
“Таёта”, на якой загінуў Чарнавіл, была прэзэнтаваная РУХу адной з фірмаў неўзабаве перад аўтакатастрофай. Чаму быў толькі адзін тармазны сьлед, а ня два? Няспраўныя тармазы? Чаму не спрацавалі падушкі бясьпекі? (адназначна, яны б уратавалі Чарнавіла і кіроўцу – удар быў хаця і моцны, але ўратаваўся ж Панамарчук на заднім сядзеньні).
Чаму да разьбітай “таёты” не пусьцілі членаў грамадзкай камісіі і куды потым машына зьнікла?
Некалькі дэпутатаў Вярхоўнай Рады бачылі відэакасэту, на якой спэцназавец у масцы заяўляў, што гібель Чарнавіла – гэта адмысловая апэрацыя сілавых структур. Потым касэта зьнікла. Чаму?
Прэзыдэнт Віктар Юшчанка распарадзіўся аднавіць крымінальную справу па факце гібелі Чарнавіла. Магчыма, калі-небудзь мы і даведаемся, што ж насамрэч адбылося на 55-м кілямэтры шашы Барыспаль-Залатаноша.
Справа налева: Зянон Пазьняк, Атэна Пашко, Вячаслаў Чарнавіл, Сяргей і Галіна Навумчыкі. Кіеў, сакавік 1996 г.
Надмагільле Вячаслава Чарнавіла, красавік 2006 г.