Юлія Шарова, Менск За падзеямі ў байнэце 10 траўня сачыла Юлія Шарова.
У ЖЖ-кам’юніці minsk_by абмяркоўваюць навіну пра затрыманьне лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі сёньня каля Палачу рэспублікі. “Чамусьці заўсёды, калі сайт АГП піша пра затрыманьне Лябедзькі, кажуць, што яго затрымлівалі "с применением грубой силы". Вось толькі яго пасьля зазвычай адразу выпускаюць, і ён гучна раздае інтэрвію й езьдзіць на міжнародныя сустрэчы. Пакуль астатнія сядзяць на Акрэсьціна”, – піша vojur.
Удзельнікі таго самага кам’юніці абмяркоўваюць новыя налепкі, якія зьявіліся ў Менску: “БРСМ. Мы не идиоты”. Фатаздымкі гэтых улётак выстаўлены сёньня на сайце belarus.indymedia.by. Карыстальнік zhecka піша: “Прыгадалася “новая СМС-гульня — “ці ты лох”? Калі ты ня лох, адпраў СМС са зьместам “ня лох” па такім і такім нумары… А яшчэ ёсьць такі тэст на алькагольнае ап’яненьне — чалавеку, каб давесьці што ён ня п’яны, прапануюць стаць на зэдлік у позу “ластаўка”… і пракукарэкаць. Вось цьвярозы чалавек і ня ідыёт, прынамсі, кукарэкаць будзе вельмі наўрад ці”.
Сайт www.radzima.org зьмяшчае анатацыю кнігі “Архітэктура Беларусі”. Том 1. Аўтары кнігі на падставе шматлікіх архіўных крыніц, бібліяграфічнага аналізу й натурных дасьледаваньняў раскрываюць працэсы станаўленьня й разьвіцьця айчыннага горадабудаўніцтва й архітэктуры. Першы том прысьвечаны пэрыяду IX—XIV стст. Разьлічана кніга на архітэктараў, мастацтвазнаўцаў, культуролягаў і шырокае кола чытачоў.
А рэсурс www.studenty.by прапануе сваё дасьледаваньне — на тэму “Студэнцкія сталоўкі”. Карэспандэнты сайту зьдзейсьнілі рэйд па некалькіх ВНУ, каб вызнаць, як харчуюцца тамтэйшыя студэнты й колькі каштуюць абеды ў тамтэйшых сталоўках. “Прачуўшы пра незвычайныя прысмакі ў сталоўцы Акадэміі кіраваньня, мы рашуча накіраваліся туды з мэтай высьветліць, чым жа частуе сваіх студэнтаў такая афіцыйная ўстанова. Але нашы грандыёзныя пляны бязьлітасна зьнішчыла ўсяго толькі адно слова пагрозьлівага выгляду ахоўніка... “Вашы пропускі!”... Эх..., іх безумоўная адсутнасьць сарамліва выправадзіла нас за дзьверы.”
На Litara.net працягвае абнаўляцца галінка “СУчасьнікі”. “Калі Расейская імпэрыя чарговы раз рыхтавалася да анэксіі Беларусі, па Менску папаўзьлі чуткі, што ў раёне Зялёны Луг міліцыянты злавілі сям’ю алькаголікаў-канібалаў. Тыя алкашы, нібыта, пападпісвалі пратаколы з чыстасардэчнымі прызнаньнямі й каяньнямі… Гаварылася яшчэ й пра лядоўню, поўную чалавечыны. Як толькі ж анэксія адклалася, дык і канібалы прапалі, ператварыліся ў звычайных алькаголікаў. А чалавечына ў лядоўні зрабілася сьвінінай”.
ЖЖ-аўтар branislavauna апавядае: “Еду сёньня дадому. Аўтобус зялёны, дзе бягучы радок і запіс голасам-басам дзядзькі абвяшчае прыпынкі па-беларуску. Тут чуецца: "наступны прыпынак — кальцавы. Выхад празь пярэднія дзьверы. Падрыхтуйце, калі ласка, дакумэнты аплаты за праезд". Людзі адразу заварушыліся, запрабівалі... На кальцы адчыняюцца пярэднія дзьверы. Людзі пачынаюць туды сунуцца. Празь некалькі імгненьняў адчыняюцца ўсе астатнія… Трэба яшчэ запісаць кіроўцу працяг стужкі: "Зьліў залічаны! Бугага."
Інтэрнэт-рэсурс “Беларуская жаба” (http://www.belzhaba.com/) зьмясьціў новы каляж да дня перамогі — “За гераічную Беларусь!” Шэры ад попелу вайны скамечаны кавалак паперы, на якім нехта нашкроб: “Бывай, Радзіма! Я паміраю, але не здаюся. Шараговец Рыгор Лукашэнка. 20 ліпеня 1941 году”. “Сапраўды, бацька Лукі загінуў у часе вайны, — заўважае нехта PaParazzo. – Лука – ахвяра генэтычнага экспэрымэнту. Праз 12 гадоў пасьля сьмерці бацькі зьявіўся на сьвет. ЖАХ!!!” Як вядома, раней Аляксандар Лукашэнка сапраўды заяўляў, што ягоны бацька загінуў у вайну.
Сайт Менгарвыканкаму (www.minsk.gov.by) апавядае пра рэалізацыю праекту экалягічнага аздараўленьня возера Нарач. “Напярэдадні сэзону адпачынкаў шмат якіх менчукоў хвалюе лічынка цыркарыёзу, якая пасялілася ў празрыстай вадзе беларускай пэрліны. Лічынка зьяўляецца ў вадзе, тэмпэратура якой перавышае 20 градусаў, і выклікае сьверб і пачырваненьне скуры… дасьледаваньні беларускіх навукоўцаў і замежная практыка паказваюць, што на сёньня найбольш эфэктыўным спосабам барацьбы з цыркарыёзам зьяўляецца… збор малюсак, якія яго распаўсюджваюць. Нагадаем, што дзяржаўная праграма экалягічнага аздараўленьня возера Нарач разьлічана да 2008 году. Мажліва, да таго часу малюсак і пазьбіраюць”.
Дасылайце свае ідэі ды лінкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты й гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі была Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.
***
"Начная аБЛОГа" - частка новай праграмы "Начная Свабода". Гл. mp3-аўдыё і выбраныя тэксты "Начной Свабоды"