Радыё Свабода Экспэрт у беларускай гісторыі, які да апошняга часу працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, а цяпер выйшаў на пэнсію, кандыдат гістарычных навук Уладзімер Ісаенка, пра Другую сусьветную вайну ў Беларусі:
(Ісаенка: ) “Ня трэба забываць яшчэ й тое, што на тэрыторыі Беларусі адбывалася супрацьстаяньне саміх беларусаў. З аднаго боку, польскія падразьдзяленьні Арміі Краёвай, з другога — савецкая партызанка. Яшчэ адзін момант: змаганьне калябарацыяністаў з савецкімі партызанамі. Таму сытуацыя ў Беларусі выглядала падобнай да грамадзянскай вайны. Таксама беларусы змагаліся й на заходнім фронце. Частка беларусаў была на баку немцаў у супрацьпаветраных сілах Нямеччыны або ў той дывізіі, якая ваявала на тэрыторыі Францыі, а частка змагалася ў Варшаўскім паўстаньні і ў Арміі Андэрса. Для Беларусі пытаньне той вайны было надзвычай складаным. Магчыма, таму беларусы й іншыя народы, што насялялі Беларусь, паклалі ў той вайне такія вялікія ахвяры”. (Увесь тэкст)