Радыё Свабода Моладзевы рух “Зубр” заявіў аб перапыненьні дзейнасьці пад сваім брэндам, а таксама аб працягу супраціву ў межах новага агульнанацыянальнага дэмакратычнага руху.
5 траўня ў электронных мэдыях зьявілася заява ад імя моладзевага руху “Зубр” аб перапыненьні дзейнасьці пад гэтым назовам. Такі крок актывісты руху тлумачаць новай палітычнай сытуацыяй, якая склалася ў выніку прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Яны лічаць, што гэтыя падзеі “прадэманстравалі ўсяму сьвету жаданьне беларусаў бачыць краіну свабоднай і дэмакратычнай”, але адначасова даказалі й тое, што “канчатковай перамогі можна дасягнуць толькі ў выніку аб’яднаньня ўсіх дэмакратычных сілаў”.
“На парадку дня стаіць стварэньне агульнадэмакратычнага руху, які будзе здольны аб’яднаць мільёны прыхільнікаў дэмакратычных перамен”, — мяркуюць актывісты “Зубру”. Яны заклікаюць дэмакратаў аб’яднацца, прыдумаць назву руху, формы дзейнасьці й магчымай рэгістрацыі. Перапыненьне сваёй дзейнасьці “зубраўцы” называюць першым крокам да аб’яднаньня.
Тэлефоны былых каардынатараў “Зубру” Яўгена Афнагеля і Ўладзімера Кобеца сёньня маўчаць. Не адказвае й тэлефон актывіста “Зубру” Аляксандра Атрошчанкава, які выконваў абавязкі прэсавага сакратара незарэгістраванай арганізацыі. Аднак праўдзівасьць гэтай заявы пацьвердзілі іншыя актывісты “Зубру”. Паводле Аляксея Шыдлоўскага, “Зубр” сапраўды спыняе сваю дзейнасьць, і гэта — калектыўнае рашэньне.
(Шыдлоўскі: ) “Безумоўна, гэта рашэньне прынятае ня нейкім адным чалавекам. Усе разам сабраліся й вырашылі ўліцца у адзіны дэмакратычны рух”.
Аляксей Шыдлоўскі паведаміў, што, паводле рашэньня арганізацыі, права на брэнд “Зубр” перададзена актывісту Антону Цялежнікаву, які з 2002 году жыве ў Варшаве. “Толькі ён цяпер можа аднавіць “Зубр” зноў”, — паведаміў спадар Шыдлоўскі.
Паводле былой актывісткі “Зубру” Ірыны Тоўсьцік, да спыненьня дзейнасьці арганізацыі спрычыніліся і рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць актывістаў апазыцыі. Ірына Тоўсьцік паведаміла, што за час выбарчай кампаніі дзясяткі “зубраўцаў” былі арыштаваны ці пакараны ў іншай форме, шмат каму пагражаў крымінальны перасьлед.
(Тоўсьцік: ) “У любы момант чакаліся крымінальныя справы. Таму падстаўляць людзей цяпер ня варта. Тым больш што зьявілася шмат іншых, хто гатовы далей
змагацца”.
Нагадаем, “Зубр” зьявіўся у 2001 годзе. Гэтая моладзевая арганізацыя аб’яднала прыхільнікаў яркіх і актыўных, але негвалтоўных формаў пратэсту. Дэбютам “Зубру” стала акцыя “Канчатковы дыягназ” у менскім парку імя Горкага, падчас якой пераапранутыя пад вядомага палітыка маладыя людзі вялі сябе як псыхічна хворыя. У часе апошняй прэзыдэнцкай кампаніі актывісты “Зубру” выкарыстоўвалі расьцяжкі й плякаты, скіраваныя супраць Аляксандра Лукашэнкі.