Радыё Свабода 4 траўня ў Вільні пачалася канфэрэнцыя “Агульнае бачаньне агульнага суседзтва” з удзелам новых сяброў Эўразьвязу і NАTO, а таксама іншых краінаў рэгіёну Чорнага мора, Балтыі і Ўсходняй Эўропы, якія хочуць далучыцца да гэтых арганізацыяў. У канфэрэнцыі ўдзельнічаюць прэзыдэнты Літвы, Польшчы, Баўгарыі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Малдовы, Румыніі, Украіны, а таксама віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Чэйні і кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хаўер Саляна. На канфэрэнцыі ўздымаецца і пытаньне Беларусі.
Дуглас Александэр, міністар Вялікай Брытаніі ў справах Эўропы сказаў падчас выступу:
(Александэр: ) "Сымбалічна, што гэтая канфэрэнція арганізавана ў 200 кілямэтрах ад Менску. Мы павінны асудзіць Лукашэнку, паколькі ён не разьвівае дэмакратыю. Мы павінны вітаць беларускую апазыцыю і выказаць сваю падтрымку тым, хто стаяў на менскай плошчы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў."