Уладзімер Арлоў, Менск 1931(?) – 11.11.1999, Рыга
Улетку 1947-га непаўнагадовая беларуска Ліна Бароўка слухала выстаўленае ёй абвінавачваньне: “Будучы варожа настроеная да савецкай улады, уступіла ў падпольную арганізацыю, для якой зрабіла бел-чырвона-белы сьцяг… Прадастаўляла кватэру для нелегальных зборышчаў…Зьбірала ў арганізацыі сяброўскія складкі… Намервалася набыць друкавальную машынку… Дзеля кансьпірацыі мела мянушку Таполя… Захоўвала антысавецкую літаратуру…”
У Менску ішоў працэс над сябрамі Саюзу беларускіх патрыётаў, створанага глыбоцкай і пастаўскай моладзьдзю ў адказ на палітыку русыфікацыі. 16-гадовая Ліна была скарбнікам саюзу. Знойдзеная ў яе гэтак званая антысавецкая літаратура ўяўляла сабой граматыку беларускай мовы Браніслава Тарашкевіча.
16-гадовую Таполю засудзілі на дзесяць гадоў канцлягераў. Але ў параўнаньні зь пякельнымі месяцамі сьледзтва гэта здавалася палёгкай. Цяпер, прынамсі, ня білі рукамі й нагамі. У камэры ў чаканьні этапу можна было сядзець, а не ляжаць не варушачыся пры сьцяне, як пасьля арышту ім загадвалі ў халодных і сырых сутарэньнях пастаўскай плябаніі. Пэрсанажамі вусьцішнага сну здаваліся цяпер сьледчы, які на кожным допыце торкаў пальцамі ў вочы, і ягоны падручны старшына Авілаў, які на допыты вёў. А назад ужо прыносіў.
Спачатку Ліну трымалі ў Менскай дзіцячай калёніі, затым этапавалі ў мардоўскія канцлягеры. Ставячы свой подпіс у паперах на вызваленьне лягерны доктар толькі спачувальна пахітаў галавой: савецкая карная сыстэма выканала сваю ролю, ушчэнт падарваўшы здароўе яшчэ зусім маладой жанчыны.
На радзіме Ліна сустрэла пільную ўвагу “органаў” і савецкіх актывістаў, ды страх або ў лепшым разе насьцярожанасьць абываталяў. Ратуючыся ад штодзённага псыхалягічнага ціску. Яна пераехала ў Рыгу, дзе вельмі рана абарваўся жыцьцёвы шлях патрыёткі.
Ліну і яе сяброў, большасьць зь якіх ужо адышлі ў Вечнасьць, выдаў правакатар Алег Стахоўскі, укаранёны ў СБП афіцэр МГБ. Ён ня зьведаў нечалавечых пакутаў ГУЛагу, а таму, магчыма, і сёньня ходзіць па вуліцах, сядзіць у прэзыдыюмах і вучыць моладзь любіць Беларусь, не захапляючыся такімі небясьпечнымі рэчамі як беларуская граматыка і наогул беларушчына.