Каля тысячы чалавек ідуць у кірунку Бангалору; туды ж едзе спэцназ

Радыё Свабода У тысячнай калёне бел-чырвона-белыя сьцягі й транспарант “Свабоду Мікіту Сасіму!”
Каля тысячы чалавек працягваюць ісьці па ходніках ад Акадэміі Навук у кірунку Бангалору. Кіроўцы сыгналяць на знак салідарнасьці.

Тым часам чатыры машыны толькі што праехалі ўздоўж калёны дэманстрантаў у бок плошчы Бангалор.