Ганна Соусь, Курапаты Сёньня ў Курапатах адбылася талака. Яе ўдзельнікі пачалі высаджваць у розных месцах урочышча саджанцы каштанаў, які вырасьціў у Мёрах былы вязень ГУЛАГу. У Курапатах сёньня пабывала нашая карэспандэнтка Ганна Соусь.
80-гадовы спадар Аляксандар зь Мёраў больш за 20 гадоў правёў у сталінскіх лягерах. Ён дагэтуль не адчувае сябе ў бясьпецы, і таму папрасіў не называць ягонага прозьвішча ў эфіры. Спадар Аляксандар вырасьціў на сваім падворку 55 саджанцаў каштанаў з тым, каб іх высадзілі ў Курапатах. Старшыня Хрысьціянскай злучнасьці “Курапаты” Вацлаў Нямковіч зь вялікай павагай ставіцца да гэтай ініцыятывы былога вязьню ГУЛАГу.
(Нямковіч: ) “Мне падаецца, ён вельмі рэдкі чалавек. І вэтэран вайны, і сябра асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій. Ён на сваім агародзе ў Мёрах вырасьціў вельмі прыгожыя каштаны”.
Актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Пятро Шашкель мяркуе, што за адзін дзень не атрымаецца высадзіць усе саджанцы.
(Шашкель: ) “Плянуем сёньня пасадзіць 10 дрэўцаў. Астатнія 45 пасадзім у наступную суботу. А можа, і па вечарах будзем прыходзіць, паколькі ўсе тэрміны для пасадкі дрэваў ужо праходзяць”.
Калі былы вязень сталінскіх лягераў дагэтуль баіцца рэпрэсій з боку ўлады і ня хоча гаварыць пры ўключаным дыктафоне, то Эдуард Бокі, які адседзеў 10 сутак за ўдзел у акцыі 7 красавіка напярэдадні інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, не баіцца выказвацца публічна.
(Бокі: ) “Я атрымаў пакараньне за тое, што трымаў плякат “за вольную Беларусь”. Гэта адзначана ў пратаколе. Я прыйшоў, каб аддаць даніну павагі сваім продкам, таму што мой дзед у 1938 годзе быў расстраляны”.
Мой наступны суразмоўца, Уладзімер Веяўнік, кажа, што для яго ўдзел у курапацкіх талоках становіцца ўжо традыцыяй.
(Веяўнік: ) “Я сёньня прыйшоў, каб ушанаваць памяць тых, хто быў неабыякавы для сваёй радзімы, для свайго народу. Я прыйшоў з маці, яна ўпершыню ў Курапатах, а для мяне гэта ўжо становіцца традыцыяй”.
Сталы ўдзельнік курапацкіх талокаў Уладзімер Юхо распавядае Свабодзе пра тое, што плянуюць зрабіць ва ўрочышчы сябры КХП БНФ у бліжэйшы час.
(Юхо: ) “Працы вельмі многа. Далейшае ўшанаваньне гэтага месца працягнецца. Будзем усталёўваць новыя крыжы і шыльды”.
Навуковая кіраўніца курапацкага мэмарыялу Мая Кляшторная сёньня распавяла Радыё Свабода пра плянаванае будаўніцтва гатэльнага комплексу паміж аўтазапраўнай станцыяй і ўрочышчам Курапаты:
(Кляшторная: ) “У свой час, калі мы рабілі праект ахоўных зонаў Курапатаў, то мы гэтую справу спынілі. А зараз тут узяліся прадпрымальнікі. Але гэта ня горшы варыянт гатэля з комплексам. Гэта, будзем лічыць, другасная зона Курапатаў”.
Старшыня Хрысьціянскай злучнасьці “Курапаты” Вацлаў Нямковіч і былы вязень ГУЛАГу спадар Аляксандар
Навуковая кіраўніца курапацкага мэмарыялу Мая Кляшторная паказвае на праекце ахоўных зонаў урочышча месца, дзе плянуецца пабудаваць гатэльны комплекс.
Эдуард Бокі адседзеў 10 сутак за тое, што трымаў плякат “За вольную Беларусь” на Кастрычніцкай плошчы 7 красавіка.