Радыё Свабода Палітычная рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў выступіла з заяваю ў сувязі з арыштамі лідэраў апазыцыі. “Ніякія рэпрэсіі, – гаворыцца ў заяве, – ня спыняць дзейнасьці аб''яднаных дэмакратычных сілаў, таму што ў гэтым руху бяруць удзел тысячы барацьбітоў за свабоду. І з кожным днём іх становіцца ўсё больш”.
Палітрада разглядае арышты актывістаў дэмакратычных сілаў (цытую) “як помсту гэтым людзям за іх цьвёрдую прынцыповую пазыцыю ў барацьбе за аднаўленьне ў Беларусі свабоды, праўды і справядлівасьці”.
Палітрада дэмакратычных сілаў патрабуе ад Аляксандра Лукашэнкі “неадкладнага вызваленьня ўсіх палітзьняволеных” і заклікае прыхільнікаў пераменаў прыйсьці 1 траўня “на мітынг салідарнасьці зь імі”.
Палітрада дэмакратычных сілаў патрабуе ад Аляксандра Лукашэнкі “неадкладнага вызваленьня ўсіх палітзьняволеных” і заклікае прыхільнікаў пераменаў прыйсьці 1 траўня “на мітынг салідарнасьці зь імі”.