Радыё Свабода, Менск Каля 10 тысяч чалавек удзельнічала ў сёньняшнім мітынгу, прысьвечаным 20-м угодкам Чарнобыльскай катастрофы. Выступоўцы зь ліку палітыкаў і навукоўцаў заклікалі беларускі народ да адзінства, каб дамагчыся ў краіне пераменаў.
(Гучаць лёзунгі: “Жыве Беларусь!”, “Мілінкевіч!”)
Гэтак удзельнікі мітынгу віталі зьяўленьне лідэра аб’яднанай апазыцыі, былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча. У сваім выступе ён найперш зьвярнуў увагу на галоўную палітычную кампанію апошняга часу – прэзыдэнцкія выбары:
(Мілінкевіч: ) “Дарагія сябры! Мы з вамі прайшлі вялікае выпрабаваньне на апошніх выбарах. Хаця так называць іх ніхто не мае права. Гэта псэўдавыбары, гэта фарс. Але мы з вамі пайшлі на іх, пайшлі, каб абудзіць людзей, каб сказаць ім праўду, каб пазбавіць іх страху, каб сказаць, што падымаемся з каленяў і змагаемся за сваю годнасьць. Мы многіх пераканалі, каля 30 працэнтаў людзей ужо з намі. Але гэта яшчэ не большасьць. Але я ведаю, што калі мы будзем разам, калі мы не прыпынім нашу працу, калі мы будзем разам у руху, які мы ствараем, “За свабоду!”, заўтра будзе 40 працэнтаў, пасьлязаўтра будзе больш за палову. Ім нічога не застанецца і мы пераможам. Таму што мы будзем гаварыць людзям праўду”.
Ад імя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна на мітынгу выступіў намесьнік старшыні партыі Анатоль Ляўковіч:
(Ляўковіч: ) “Я вітаю вас ад імя кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, які кінуты ў Жодзінскую турму, які кінуты за краты толькі таму, што казаў праўду. Сёньняшнія ўлады замоўчваюць маштаб гэтай трагедыі. Ганьба ўладзе!. Менавіта з замоўчваньня пачынаецца палітычны і духоўны Чарнобыль. Паглядзіце, нішчыцца ўсё самабытнае, беларускае. Паглядзіце, што адбывалася падчас прэзыдэнцкай кампаніі. Мы назіралі фашызацыю беларукай дзяржавы – тысячы рэпрэсаваных, растаптаная Канстытуцыя, растаптаная мараль, растаптанае права, растаптаны закон… І гэта – сучасная Беларусь”.
Кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі на мітынгу прадстаўляла намесьніца старшыні Людміла Гразнова:
(Гразнова: ) “Мы прапаноўваем стварыць міжнародны суд, які будзе судзіць усіх тых, хто датычны да зьнікненьня Ганчара, зьнікненьня Захаранкі, Красоўскага, Завадзкага і тых, каго судзілі, садзілі за крыты – гэта тысячы чалавек”.
На палітычных наступствах Чарнобыльскай катастрофы акцэнтаваў увагу лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка:
(Вячорка: ) “Мы ідзем чарнобыльскім шляхам ужо дваццаць год. З прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі ўсё вярнулася назад. Хлусьня, зьнявага да правоў народа зрабіла сваё. Сёньня людзей ледзьве не гвалтам селяць на забруджаных тэрыторыях, мы ўсе з вамі спажываем забруджаную прадукцыю, фактычна спыненая па палітычных прычынах праграма аздараўленьня дзяцей. Мы гаворым пра Чарнобыль, але гэтым самым мы гаворым аб праўдзе, мы гаворым аб справядлівасьці, мы гаворым аб свабодзе”.
На мітынгу ля Акадэміі навук выступілі таксама прафсаюзны дзеяч Аляксандар Бухвостаў, лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, рэгіянальны лідэр дэмакратычнага руху з Гомеля Віктар Карнеенка, член-карэспандэнт Акадэміі навук Іван Нікітчанка, лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч.
Вінцук Вячорка таксама заклікаў усіх прысутных узяць удзел у акцыі 1 траўня, калі пачнецца кампанія супраць кантрактнай сыстэмы.
Стала вядома, што Вінцук Вячорка быў затрыманы, падрабязнасьці пакуль невядомыя.