Любоў Лунёва, Менск Лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку пакаралі штрафам на дзьве базавыя велічыні (62 000 рублёў). Спэцназаўцы абвінавацілі апазыцыянэра ў дробным хуліганстве, а ён прасіў суд прызначыць ім псыхіятрычную экспэртызу.
У суд Савецкага раёну Менску прыйшлі некалькі дзесяткаў чалавек. Сярод іх былі прадстаўнікі латыскай, літоўскай і нямецкай амбасадаў, а таксама журналісты, у тым ліку замежных кампаніяў. Анатоля Лябедзьку абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Лідэр АГП паведаміў у судзе, што гэта чацьвёртая адміністрацыйная справа ад пачатку году. Яго судзілі за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства ў Магілёве, за ўдзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы і за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных (газэту “Глоток воздуха” знайшлі ў машыне апазыцыянэра). Гэтым разам Анатоля Лябедзьку абвінавацілі ў тым, што 15 сакавіка, калі яго затрымалі побач з партыйным офісам, ён нібыта нецэнзурна лаяўся. Паводле пратаколу, палітык абражаў міліцыянтаў, урад і Аляксандра Лукашэнку.
У суд прыйшоў толькі адзін сьведка з боку міліцыі, баец спэцназу Сяргей Галяс. Ён паведаміў, што Анатоль Лябедзька лаяўся некалькі хвілінаў, нават мінакі спыняліся і глядзелі на гэтае відовішча. Пасьля заўвагі Лябедзька нібыта стаяў і яшчэ доўгі час гучна лаяўся на ўсю вуліцу. Сам Анатоль Лябедзька заявіў хадайніцтва, каб спэцназаўца накіравалі на псыхіятрычную экспэртызу і дапыталі іншых сьведкаў у справе. Судзьдзя Аксана Рэлява адхіліла хадайніцтвы.
Гледзячы на тое, што пад дзьвярыма судовай залі стаялі супрацоўнікі міліцыі, апазыцыянэр вырашыў, што яго арыштуюць. Ён заявіў у судзе, што ў такім выпадку будзе лічыць гэта правакацыяй уладаў, скіраванай на тое, каб ізаляваць яго на час правядзеньня “Чарнобыльскага шляху”.
Судзьдзя Аксана Рэлява пакарала Анатоля Лябедзьку штрафам на дзьве базавыя велічыні – гэта 62 000 рублёў.
Анатоль Лябедзька гэтак пракамэнтаваў адносную мяккасьць прысуду:
(Лябедзька:) “Можа, папросту абсурднасьць сытуацыі, бо, калі арыштоўваць… Даў пісьмовыя паказаньні адны, іншыя агучыў. Усё супярэчыць… Яны, відаць, выйшлі з гэтай сытуацыі, каб захаваць свой твар. Апраўдаць нельга, бо гэта была б зусім крамола. Відаць, нейкія аргумэнты спрацавалі, сказалі наверсе міліцыянтам: “Ну, пішыце, хаця б нармалёвыя пратаколы.”
Анатоля Лябедзьку пакаралі максымальным штрафам, прадугледжаным 156 артыкулам Адміністрацыйнага кодэксу (дробнае хуліганства). Паводле 167 артыкулу, які звычайна ўжываюць супраць апазыцыянэраў, памер штрафу быў бы ў дзесяткі разоў вышэйшы.
На здымках: Анатоль Лябедзька да суду і падчас працэсу