У ЗША – свой сьпіс неўязных зь Беларусі

Радыё Свабода ЗША падтрымліваюць абвяшчэньне сьпісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу. Пра гэта заявіў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША па краінах Эўразіі Дэвід Крамэр.
Паводле яго, Злучаныя Штаты "практычна штодня пашыраюць свой сьпіс", аднак, у адрозьненьне ад Эўразьвязу, ня могуць абнародаваць імёнаў тых, хто ў яго ўнесены. Дэвід Крамэр запэўніў, што ЗША маюць намер зрабіць заяву аб складзеным сьпісе беларускіх афіцыйных асобаў, якім забаронены ўезд у Злучаныя Штаты.