Любоў Лунёва, Менск У менскай кнігарні “Праваслаўная кніга” пакупнікам прапануюць відэафільмы і друкаваную прадукцыю антысэміцкага зьместу. 15 красавіка адбыўся санкцыянаваны менскімі ўладамі пікет супраць мігрантаў з краінаў Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу. Пракуратура ў сваю чаргу ня робіць захадаў, каб прадухіліць пашырэньне прапаганды, скіраванай на распальваньне міжнацыянальнай варожасьці. Прадстаўнікі габрэйскіх арганізацыяў Беларусі бачаць у гэтым небясьпечныя для грамадзтва наступствы.
У краме “Праваслаўная кніга” сёньня можна набыць відэафільм “Габрэйскі фашызм: генацыд расейскага народу”, а таксама шмат прадукцыі такога кшталту. Каб пераканацца, што гэта робіцца легальна, я патэлефанавала ў кнігарню на Берасьцянскай:
(Карэспандэнтка: ) “Ці ёсьць у вас яшчэ фільм “Габрэйскі фашызм: расейскі генацыд”?”
(Гандляр: ) “Ёсьць. Прыходзьце. Вам дыск патрэбны ці відэакасэта? Вы цікавіцеся?”
(Карэспандэнтка: ) “А што ў вас яшчэ ёсьць такога пляну?”
(Гандляр: ) “Вельмі добрыя ёсьць... “Генэралісымус” ёсьць, “Русь ідзе на пакаяньне” ёсьць фільм. Прыходзьце. Ёсьць і DVD, і відэа ёсьць”.
(Карэспандэнтка: ) “А можа, у вас і кніжкі ёсьць на гэтую тэму?”
(Гандляр: ) “Таксама ёсьць. У нас цяпер вельмі багатая падборка. Мы перарабілі краму, так што вы шмат знойдзеце літаратуры”.
Кіраўнік аддзелу нагляду за захаваньнем правоў і свабод грамадзянаў Генэральнай пракуратуры Станіслаў Новікаў паведаміў, што пакуль ня бачыць праблемы:
(Новікаў: ) “Пытаньне прыватнае. Калі нехта не задаволены, што яго назвалі чорным эмігрантам, то ён мае права зьвярнуцца ў суд – згодна з вызначаным парадкам. Ну, калі вы лічыце, што абражаны гэтым фактам... Падавайце заяву, будзем разьбірацца. Я старшы пракурор аддзелу пракуратуры Рэспублікі Беларусь па наглядзе за захаваньнем правоў і свабод грамадзянаў. Ясна, вы зараз ухопіцеся за гэта. Вас жа хлебам не кармі...” (сьмяецца).
Намесьнік старшыні Саюзу габрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і суполак Якаў Басін паведаміў “Свабодзе”:
(Басін: ) “У Беларусь ідзе моцны паток шавіністычнай літаратуры і шавіністычных фільмаў, якія распальваюць нацыянальную варожасьць, і гэта, відаць, некаму выгадна”.
Днямі габрэйская арганізацыя атрымала папярэджаньне за тое, што ў магілёўскім дзіцячым садку, які наведвалі габрэйскія дзеці, на сьвята Пурым нацыянальныя сымбалі – зорку Давіда і мэнору – мясцовыя ўлады прызналі рэлігійнымі атрыбутамі.
Якаў Басін лічыць, што ў грамадзтве ствараецца вельмі небясьпечная сытуацыя:
(Басін: ) “Мяне вельмі насьцярожвае падтрымка, зь якой гэтыя колы дзейнічаюць. На жаль, гэтая падтрымка зыходзіць ад уладаў і, перш за ўсё, ад сілавых структур”.
Якаў Басін упэўнены, што сілавыя структуры курыруюць нэанацыстаў, каб стварыць напружанасьць у грамадзтве.
У сьнежні ў Маскве стварылі арганізацыю “Союз русского народа”. Арганізатары абвясьцілі, што арганізацыя мае інтэрнацыянальны характар. Выключэньне зроблена для прадстаўнікоў габрэйскай нацыянальнасьці, нават калі тыя зьяўляюцца хрысьціянамі. У кіраўніцтва арганізацыі ўвайшоў прадстаўнік Беларусі – адвакат Ярчак. Ён абараняў “Праваслаўную ініцыятыву”, калі зь ёй судзіліся габрэйскія арганізацыі.