Ігар Карней, Менск Намесьнік старшыні гомельскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Кацора быў затрыманы сёньня ўначы, а ў другой палове дня судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомелю Віталь Козыраў асудзіў апазыцыянэра да 10 сутак адміністратыўнага арышту. Палітыку была інкрымінаваная арганізацыя несанкцыянаванага мітынгу, дазвол на правядзеньне якога Рада гомельскай арганізацыі АГП запытала ў гарадзкіх уладаў на 25 красавіка. Як лічаць гомельскія актывісты, апазыцыянэраў пачалі затрымліваць “прэвэнтыўна” з мэтай не дапусьціць іхнага ўдзелу ў масавых акцыях.
Рада гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі падала заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне мітынгу з нагоды 20 угодак чарнобыльскай катастрофы. Дазвол прасілі на 25 красавіка, якое наступіць акурат праз тыдзень. Уладзімер Кацора мусіў адказваць за захаваньне парадку ў часе меркаванай акцыі. Паводле Пятра Барысава, адваката спадара Кацоры, падставай да судовага разьбіраньня сталі некалькі ўлётак, знойдзеных у гомельскага дэмакрата. Там была інфармацыя пра тое, што актывісты дэмакратычнага руху падалі заяўку ў выканкам на правядзеньне жалобнага мітынгу з нагоды ўгодкаў чарнобыльскай трагедыі. Аднак ніякіх заклікаў да гамельчукоў выходзіць на вуліцы ў іх не ўтрымлівалася, што, на думку адваката, робіць абвінавачаньні на адрас Кацоры цалкам надуманымі. Кіраўнік абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў расказвае, у чым канкрэтна абвінавачаны ягоны намесьнік.
(Палякоў: ) “Падрыхтоўка несанкцыянаванага мітынгу. Быў адзін сьведка, які сказаў, што нібыта ён заходзіў на Палескую, 52 і Кацора яму сказаў: у любым выпадку, нават калі і не дазволяць правядзеньня мітынгу 25 красавіка, усё роўна трэба выходзіць на вуліцу і заклікаць іншых, каб яны ішлі на мітынг”.
(Карэспандэнт: ) “А сам сьведка каго прадстаўляў?”.
(Палякоў: ) “Гэта быў невядомы нам чалавек. Напрыклад, я, нягледзячы на тое, што даўно ўжо займаюся грамадзкай і палітычнай дзейнасьцю, бачыў яго сёньня ўпершыню. Прозьвішча яго Казлоў, ён прыйшоў перад пачаткам паседжаньня, а потым, калі адказаў на пытаньні, адразу ж выйшаў з залі і сышоў дадому. Ва ўсялякім разе, усе людзі, якія там былі, яго дагэтуль ня бачылі, ня ведаюць і ня памятаюць, каб ён калі-небудзь заходзіў на Палескую”.
Лёгіку прэвэнтыўных затрыманьняў спадара Кацоры ягоныя калегі тлумачаць проста: напярэдадні заплянаванага “Чарнобыльскага шляху” у Менску і аналягічных мерапрыемстваў у рэгіёнах трэба чакаць узмацненьня ціску на актывістаў апазыцыі. На пытаньне – ці дадуць гарадзкія ўлады дазвол на правядзеньне мітынгу 25 красавіка, – спадар Палякоў адказаў.
(Палякоў: ) “Пакуль дазволу няма, адказ павінен быць у чацьвер, за пяць сутак да тэрміну. Але тут, наколькі я разумею, якая мэта? Кацора як арганізатар выключаны з працэсу і яны зараз будуць адсочваць сытуацыю. Магчыма, дадуць дазвол, але затрыманьне праводзілася так, каб немагчыма было арганізаваць нейкую працу і запрасіць шырокае кола грамадзкасьці, жыхароў гораду да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве. Магчыма, будуць адсочваць і іншых, і ня выключана, што затрымаюць кагосьці яшчэ”.
На свабоду Ўладзімер Кацора выйдзе ўначы на 27 красавіка, ужо пасьля заканчэньня чарнобыльскіх акцый.