Вячаслаў Ракіцкі, Менск Удзельнічае пісьменьнік, літаратуразнаўца Пятро Васючэнка. Эфір 13 красавіка 2006 году.
(Вячаслаў Ракіцкі: ) “Ён жыў у гішпанскім мястэчку Ляманчы, вёў лад жыцьця занядбанага гідальга, і адзінай прасьветлінай у ягоным жыцьці было чытаньне рыцарскіх раманаў. Ад гэтага занятку небарака, і так ня надта моцны на галаву, зусім зьехаў з глузду. Ён асядлаў здахляку-каня Расінанта і падаўся ў сьвет шукаць прыгодаў і гузоў на сваю хворую галаву. Так пачалася вандроўка па літаратурным сьвеце героя рамана Сэрвантэса”.
(Пятро Васючэнка: ) “Той слынны Дон Кіхот за свае добрыя намеры, за свае подзьвігі атрымліваў узнагароду ў выглядзе кухталёў і кпінаў, таму што жыў у бессардэчным, жорсткім, прагматычным сьвеце. Але, нягледзячы на свае бздуры, гэты герой выклікае павагу. Ён уражвае сваёй веліччу. Лічу, што важна паглядзець, ці маюць беларусы сваіх Дон Кіхотаў, гэта значыць, наколькі беларусы альтруістычная, ідэалістычная нацыя, і ці мела Беларусь высакародных рыцараў, рыцараў зброі?”
(Ракіцкі: ) “Найбольш кухталёў Дон Кіхот атрымліваў ад сялянаў і слуг. А як беларускія сяляне паставіліся б да пэрсанажу такога тыпу?”
(Васючэнка: ) “Фальклёр, які нараджаецца ў сялянскім асяродзьдзі, адлюстроўвае яго стаўленьне да зброі, да войнаў, а ў народзе звыкла асьцерагаліся зброі і ўзброеных людзей. Таму ў нашым фальклёры поруч з каралевічамі і рыцарамі дзейнічаюць сяляне, якія пераапранаюцца ў рыцарскія дасьпехі. Так, героямі нашага казачнага эпасу зьяўляюцца Іван Удовін сын альбо Іван Сучкін сын.
Мяркую, што самым характэрным тыпам казачнага Дон Кіхоту зьяўляецца ў нас славуты Хведар Набілкін – варыянт беларускага адважнага краўца. Аднойчы ён таксама сеў на свайго здахляку– каня і, як і Дон Кіхот Ляманцкі, выправіўся зьдзяйсьняць подзьвігі. Пры гэтым ён умудрыўся перахітрыць двух сапраўдных асілкаў – Дубавіка і Гаравіка: прымусіў іх ваяваць цмокаў, а калі сам змагаўся з цмокам, дык проста, як беларускія партызаны, заманіў яго ў балота і там патапіў. Ён рабіў драўляных салдатаў і пры іх дапамозе адолеў Цара Хапуна. Інакш кажучы, паводзіў сябе ня толькі як Дон Кіхот, але кемлівасьцю сваёй і зямным розумам нагадваў яшчэ і Санча Пансу”.
(Ракіцкі: ) “Як мы памятаем, Санча Панса са сваёй кемлівасьцю пацярпеў фіяска, калі пачаў кіраваць падараванай яму выспай...”
(Васючэнка: ) “Там абыгрываўся матыў Каліфа на гадзіну. Пэўны час Санча Панса някепска кіраваў выспай, але загубіла яго палахлівасьць. Мы маем сапраўды беларускі казачны варыянт, які спалучае ў сабе рысы Дон Кіхота і Санча Панса – Каліфа на гадзіну.”
(Ракіцкі: ) “Увогуле, ці быў культ беларускага Дон Кіхота?”
(Васючэнка: ) “Культ беларускага Дон Кіхота зьявіўся ў Беларусі разам са зьяўленьнем інстытуту рыцарства. Нагадаем, што гэта такое. Рыцар зь нямецкай азначае вершнік – чалавек на кані са зброяй. Узброеныя людзі ў нас зьявіліся тады, калі зьявіліся ваяры, альбо баяры. Потым іх зьмяніла шляхта. Шляхта, зноў жа зь нямецкай, азначае бітва. І гэта здарылася прыблізна ў 15-м стагодзьдзі, калі праз Польшчу і Чэхію прыйшло да нас рыцарства і зьявіліся свае адмысловыя рыцары. А разам з рыцарамі зьявіліся і перакладныя рыцарскія раманы.
Такім чынам, літаратурны вобраз рыцара ў нас імпартаваны. Найбольш была папулярнай чытанка “Аповесьць пра Трышчана”. Толькі крыху памяняліся імёны слынных рыцараў і іхных цудоўных паняў. Так, Трыстан ператварыўся ў Трышчана, Ізольда – ў Іжоту, Лансэлёт – у Анцэлёта. І дзейнічаюць гэтыя героі тут зусім па-тутэйшаму. Іх вобразы зьніжаюцца. Асабліва гэта бачна ў той сцэне, калі Трышчан і Іжота плывуць на караблі і калі яны ўжываюць любоўны напой зь біклажкі. Нараджэньне жарсьці апісана зусім не рамантычна: ім захацелася адзін аднаго і, як піша невядомы перакладчык, яны проста пайшлі ў камору і наталілі сваю жарсьць. А потым яны яшчэ падманулі караля Марка: паколькі Іжота падчас падарожжа згубіла сваё дзявоцтва, дык у першую шлюбную ноч яны падклалі беднаму каралю Марку ў ложак прыслужніцу. Інакш кажучы, мы маем зьніжаны вобраз рыцара ў перакладных творах. А сваіх,арыгінальных раманаў пра рыцараў мы ня мелі”.
(Ракіцкі: ) “Вы сказалі, што рыцарскі раман у Беларусь быў імпартаваны. Але ж у Беларусі былі і свае бясстрашныя ваяры. Чаму ж тады ня склаўся свой гераічны эпас?”
(Васючэнка: ) “Эпас быў. І ваяры былі. Былі абаронцы сваёй Айчыны. Але пра іхныя подзьвігі распавядаюць летапісы, хронікі. А пра рэальныя вобразы рыцараў, якія таксама былі, распавядаюць літаратурныя творы, бэлетрыстыка той эпохі. Але гэта пераважна творы парадыйныя, бурлескавыя, напісаныя ў барочнай манэры, дзе рыцарства і шляхта падаюцца ў зьніжаным пляне. Яны зьдзяйсьняюць подзьвігі не на полі бітвы, а за сталом, на банкетах, балях, паляваньнях.
Сама шляхта давала нагоду для нараджэньня такіх твораў. Прыгадайма “подзьвігі” Радзівілаў, якія сваіх гасьцей і мядзьведзямі цкавалі, і каталіся ўлетку на санках, і віватамі абуджалі запечаных у пірагу вераб’ёў, А Радзівіл Пане Каханку, калі мучыўся ад запою, абвяшчаў па ўсёй сваёй краіне сухі закон. Натуральна, да вечара… Норавы, якія панавалі ў барочную эпоху, і занатавалі беларускія тэксты. Прыкладам, “Прамова Мялешкі”. Мялешка як літаратурны герой і як рэальная асоба – праўдзівы беларускі Дон Кіхот, шляхціц, але таксама паказаны ў зьніжаным пляне. Ён – патрыёт сваёй Бацькаўшчыны, ён ненавідзіць чужынцаў, ён раўнуе сваю жонку, ён з асалодаю ўзгадвае старыя часы, ён любіць пад’есьці, ён ненавідзіць гадзіньнік і паважае пеўня, які спраўна ўначы кукарэкае. Ён гатовы даць у морду і па хрыбце любому, хто прыпрэцца да яго ў гасподу, але каб кароль ня ведаў. Зноў жа, мы назіраем сынтэз вобразаў Дон Кіхота і Санча Пансы”.
(Ракіцкі: ) “Мне падаецца, што вобраз такога вось барочнага рыцара меў і далейшы працяг і ня толькі ў абліччы маргінальнага шляхціца з батлейкі, але і ў героях Уладзімера Караткевіча.”
(Васючэнка: ) “Героі Караткевіча таксама гэткія ж амбівалентныя, гэткія ж зямныя, гэткія ж рамантычныя. Самы яскравы прыклад – вобраз Гервасія Вылівахі – рагачоўскага шляхціца, які жыў гадоў чатырыста таму і палохаў усё навакольле сваімі подзьвігамі ў галіне п’янства і распусты. Але ўрэшце рэшт, калі яму давялося ахвяраваць сабой дзеля іншых, ён гэта зрабіў ва ўладаньні пані Сьмерці. Ён гуляў зь ёю ў шахматы і на сваё жыцьцё, і на жыцьцё сваіх блізкіх, сваёй дружыны. Як вядома, ён перамог, але перамог падманам.
Кажуць, што Караткевіч ствараў у нечым гэты вобраз на сваё падабенства. І ў гэтым сэнсе мы можам казаць таксама пра рыцара Караткевіча, як сказаў пра яго Максім Танк у вершы, напісаным пасьля ягонай сьмерці”.
(Ракіцкі:) “Дык што ж адбываецца? Беларускі Дон Кіхот – рыцар і абаронца – ня мае таго арэолу велічы, якім быў ахутаны гішпанскі пэрсанаж, але ж у Беларусі ня склаліся і свае графы Мышкіны…”
(Васючэнка: ) “Граф Мышкін – гэта ўсходні, расейскі варыянт Дон Кіхота. Дастаеўскі задумаў яго як абсалютна станоўчага героя, але ў сваім асяродзьдзі гэты Дон Кіхот мог быць толькі ідыётам. У Беларусі, краіне дастаткова практычнай і рацыянальнай, недалюбліваюць ідыётаў і пабойваюцца грубай фізычнай сілы. Таму нашыя донкіхоты крыху іншыя”.
(Ракіцкі:) “Дык з чаго тады ствараць культ? З розуму? Здаецца, і ў гэтым накірунку беларуская літаратура не дасягнула значных посьпехаў”.
(Васючэнка: ) “Але ёсьць рэальныя рыцары духу і розуму. Гэта – нашы інтэлектуалы і воіны ў адной асобе. Яны жылі непрацяглы час. Яны не пакідалі пасьля сябе нашчадкаў. За гэта іх і назвалі страцімамі-лебедзямі. Маю на ўвазе Кастуся Каліноўскага, Францішка Савіча, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Сяргея Палуяна, а таксама вядомага вайсковага начальніка Булак-Балаховіча, які адначасна быў і ваяром, і паэтам, і музыкам”.
(Ракіцкі: ) “Але Вы ўжо гаворыце не пра донкіхотаў, а пра Прамэтэяў, пра культурных герояў. Вернемся ж да донкіхотаў. Магчыма, і сапраўды беларускі варыянт гэтага ўсясьветнага архетыпу быў прыземленым, рацыянальным, вітальным і нагадваў, як Вы кажаце, Санча Пансу. А ці прынесла гэта карысьць нацыі?”
(Васючэнка: ) “Сапраўды, беларускія донкіхоты не такія ваяўнічыя і ня вельмі агрэсіўныя. Яны ня любяць змагацца зь ветракамі, ня маюць у гэтым патрэбы. Калі што, дык яны ўвогуле ў лесе ці ў балоце схаваюцца. Але гэта – мэнталітэт нацыі. Гэта дапамагала нацыі выжыць у цяжкіх умовах, калі сапраўды даводзілася абараняцца ад ворагаў”.
(Ракіцкі: ) “Гішпанія таксама баранілася ад ворагаў. Маю на ўвазе, нашэсьце маўраў, зь якім яна справілася”.
(Васючэнка: ) “Наша гісторыя істотна іншая. Беларусам найчасьцей даводзілася абараняцца. Адсюль і вобраз рыцара, якога мы бачым на сымбале нацыі – вершніка з Пагоні, які выганяе ворага зь межаў дзяржавы”.
(Ракіцкі: ) “Настальгія па рыцарстве назіраецца і сёньня. Як грыбы, вырастаюць рыцарскія клюбы”.
(Васючэнка: ) “Мяркую, што гэта добры знак. Гэта – настальгія па няспраўджаным рыцарстве, па сваім нацыянальным Дон Кіхоце. І добра, што ставяцца рыцарскія п’есы ў тэатрах. Хай лепей войны адбываюцца на арэне духу, на арэне інтэлекту”.