Радыё Свабода Выйшаў на волю вядомы дзеяч апазыцыі Міхаіл Марыніч. У першым эксклюзіўным інтэрвію для Радыё Свабода Міхаіл Марыніч сказаў, што не зьбіраецца адыходзіць ад грамадзкай дзейнасьці, назваў мінулыя выбары “фарсам” і заклікаў змагацца за вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў.
Гэтак у Беларусі вызваляюць упершыню. Яшчэ ўчора журналістам і сваякам Міхаіла Марыніча, якія чакалі ля брамы калёніі, казалі, што яго могуць пратрымаць і да панядзелка.
А сёньня раніцай жонку палітыка Тацяну, якая зьбіралася ехаць да турмы, апярэдзіў званок у дзьверы.
(Тацяна Марыніч: ) “І раптам, толькі я зьбіралася ехаць, раптам званок у дзьверы. Такое шчасьце! Зусім нечакана было!”
Міхаіла Марыніча прывезьлі дахаты ў службовым аўтамабілі аднаго з начальнікаў турмы, кажа Тацяна Марыніч. Ужо праз гадзіну ён даў першае па вызваленьні інтэрвію.
(Карэспандэнт: ) “Міхаіл Афанасевіч, добры дзень. Гэта Радыё Свабода. Мы вас віншуем з вызваленьнем. Як вашы справы, як здароўе?”
(Марыніч: ) “А-а! Дзякуй. Здароўе, можна сказаць, здавальняючае. Канечне, яшчэ патрэбны пэрыяд рэабілітацыі. Ад паўтара месяца да двух. Але, лічу, свабода дапаможа аднавіцца. А які мой настрой? Баявы. Толькі наперад”.
Аднак найперш Міхаіл Марыніч зьбіраецца паправіць здароўе. Сёньня-заўтра ён плянуе сустрэцца зь вядомым доктарам Аляксандрам Мрочакам, адмыслоўцам у лячэньні наступстваў інсульту. Нагадаем, год таму ў Аршанскай калёніі Міхаіл Марыніч перанёс інсульт. Таксама ён сказаў, што трэба будзе падлячыць сэрца, ён хварэе на арытмію.
І ўсё ж, што да грамадзкай дзейнасьці, Міхаіл Марыніч заявіў, што не зьбіраецца ад яе адыходзіць і пацьвердзіў гэта заявамі адносна актуальных палітычных падзеяў. Ён назваў фарсам мінулыя выбары і выказаў меркаваньне, што грамадзтва зь іхнымі вынікамі не пагодзіцца.
(Марыніч: ) “Мне цяжка ацэньваць усе падзеі, бо я ж быў ізаляваны, але мне верыцца, што працэс, які пачаўся падчас выбарчай кампаніі, будзе працягвацца. Бо гэта былі ня выбары, а фарс”.
Дарэчы, Марыніч нагадаў, што асабіста знаёмы як з Аляксандрам Мілінкевічам, гэтак і з Аляксандрам Казуліным, лічыць іх добрымі людзьмі й палітыкамі і жадае ім посьпехаў. Пра іншых кандыдатаў Міхаіл Марыніч гаварыць ня стаў. Ён заклікаў змагацца за вызваленьне Аляксандра Казуліна і ўсіх палітвязьняў.
(Марыніч: ) “Мяркую, трэба ўсё рабіць, каб усе палітычныя вязьні выйшлі на волю. Яны пакараныя турмой бязьвінна. І ўлада мусіць гэта адчуць”.
Пра свае асабістыя прэтэнзіі да беларускай улады Міхаіл Марыніч казаў мала. Ён толькі заўважыў, што ўлада зрабіла зь яго інваліда, але падкрэсьліў, што простыя людзі яму заўсёды дапамагалі. Нават у турме ім апекаваліся некаторыя ахоўнікі. Міхаіл Марыніч выказаў падзяку ўсёй дэмакратычнай грамадзкасьці за падтрымку цягам двух цяжкіх для яго гадоў.
Былы міністар і амбасадар Беларусі ў Латвіі Міхаіл Марыніч быў асуджаны за крадзеж кампутараў, якія амбасада ЗША перадала ў карыстаньне арганізацыі “Дзелавая ініцыятыва” на чале з самім жа Міхаілам Марынічам. Амэрыканскі бок ня меў да яго ніякіх прэтэнзіяў, а сам Марыніч даказваў, што кампутары толькі часова знаходзіліся ў ягоным гаражы — але суд прызнаў яго вінаватым і пакараў 5 гадамі зьняволеньня. Пазьней пакараньне зьменшылі ўдвая.
Міхаіл Марыніч адпачатку тлумачыў перасьлед палітычнымі прычынамі: помстай за пераход у апазыцыю і расправай як з магчымым кандыдатам на прэзыдэнта. Дарэчы, на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне Міхаіл Марыніч мог разьлічваць яшчэ летась, але, як кажуць ягоныя сваякі, “быў загад зьверху да выбараў з турмы Марыніча не выпускаць”.