Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 13 красавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.
“ЛіМ”, 1936 год. Ю.Дворкіна піша:
“Так, Джойс недаступны без каментарыяў. Такая рысоўка вычварнасцю формы не мае нічога агульнага з народным, сапраўдным дэмакратычным мастацтвам, якое сваімі карэннямі ўходзіць у масы і ставіць сваёй мэтай выхаванне гэтых мас. Мы за “Адысею” Гамера — супраць “Уліса” Джойса, за рэалізм — супроць усялякіх фармалісцкіх трукаў, за авалоданне формай, якая адпавядае вялікаму гераічнаму зместу нашай эпохі”.
“Советская Белоруссия”, 1946 год. Пра “Параход імя Янкі Купалы”:
“Параход гэты курсуе па рацэ Бярэзіне. Ён носіць славутае імя народнага паэта БССР Янкі Купалы. Экіпаж усёй сваёй працай імкнецца быць годным гэтага ганаровага імя. Своечасова пачалі навігацыю сёлета. Да навігацыі добра падрыхтаваліся. Капітанам параходу зьяўляецца Пётар Чубараў. На гэтым параходзе ён робіць другую навігацыю, а навігацыя 1946 году для яго ўжо трыццаць першая”.
“Народная газета”, 1996 год. Сьвятлана Алексіевіч:
“Мы інтэлігентныя, жывём у коле ўласных уяўленьняў, ілюзіяў пра народ. Трэба прызнаць: сувязь з рэальнасьцю ў нас слабая, народ нас не пачуў — і ў Беларусі, і ў Расеі. Гэта агульная нашая параза, нас, былой савецкай інтэлігенцыі. Роўная таму, што адбылася ў 1917 годзе. Мы не зразумелі, што па-ранейшаму далёкія ад народу, ня маем, уласна кажучы, аб ім ніякага ўяўленьня. І тая крайнасьць, калі народ называюць “быдлам”, “саўком”, гаворыць пра нашу слабасьць, бясьсільнасьць. Лаяць народ — ня выйсьце”.