Радыё Свабода Віталь Гуляк і Віктар Войтчук напісалі скаргу генэральнаму пракурору на дзеяньні ваўкавыскай міліцыі й пракуратуры. Падчас выбарчай кампаніі ў іхных кватэрах правялі ператрусы.
Тады ў Ваўкавыску нехта расьпісаў сьцены будынкаў палітычнымі графіці. Пазьней высьветлілася, што спадары Гуляк і Войтчук ня маюць да гэтага дачыненьня. Цяпер яны спрабуюць дамагчыся адказу на пытаньне: на якой падставе ваўкавыскі пракурор даў санкцыю абшукаць іхныя кватэры.