Сяргей Дубавец, Вільня Новая перадача "Вострая брама".
Беларуская апазыцыя дзьвюхмоўная. Але ёсьць моманты, калі дзьвюхмоўнасьць немагчымая. Калі нехта з прамоўцаў скандуе “Позор”, плошча падхоплівае – “Ганьба”. Немагчыма скандаваць “Живет Беларусь!” Памятаю, як у 1996-м удзельнікі дэманстрацыі спрабавалі з усёй шчырасьцю паўтараць “Независимость”. Не атрымалася. І рэч ня ў тым, што расейская мова – не мітынговая. Справа ў генах. Згадайце, як у фільме “17 імгненьняў вясны” радыстка Каця баялася, што будзе ў нямецкай радзільні крычаць “мама” па-расейску, і тым самым выдасьць сябе. Так і ў нас з рускамоўных гарадзкіх беларусаў вырываецца “ганьба” і “незалежнасьць”.
А яшчэ справа ў тым, што апошнія 200 гадоў лёзунг беларускай незалежнасьці мае сэнс толькі як незалежнасьці ад Расеі. Бо што б там ні казала афіцыйная прапаганда пра захопніцкія пляны Амэрыкі, НАТО, Эўразьвязу, Польшчы, Літвы – ніхто з гэтых суб’ектаў, у адрозьненьне ад Расеі, ня мае на мэце перарабіць нас пад сябе, забраць наша і накінуць замест гэтага сваё: мову, гістарычную сьвядомасьць, песьню... Наадварот, мы Амэрыцы ды Эўразьвязу і цікавыя толькі як беларусы. Тым часам афіцыйная прапаганда ўсімі сіламі імкнецца падмяніць беларускую мову, беларускую гісторыю і беларускую песьню на расейскія. І на афіцыёзным Славянскім базары дзяўчынка з Мазыра перамагае ў расейскім сарафане зь песьняй “Гармонист хороший парень”, а ты перастаеш разумець – ці яна з твайго роднага Мазыра, дзе ніколі такіх песень не сьпявалі, ці ўсё ж з Таганрогу?
І гэта зусім не выпадковасьць, а плянамерная ідэалягічная апрацоўка насельніцтва, каб яно страціла гэтую прыродную абарончую рэакцыю самастойнага народу – незалежнасьць – і хорам падпявала “Гармонист хороший парень” – як сваё. Побач з гэтым беларуская мова татальна падмяняецца расейскай, беларуская гісторыя перапісваецца як гісторыя суб’екта расейскае фэдэрацыі, як частка расейскай. Паралельна ўлады і сродкі прапаганды – СМІ, якія гэта робяць, пачынаюць называцца “беларускімі ўладамі” і “беларускімі СМІ”, прэзыдэнт атаясамлівае сябе з Беларусяй – “галасуй за Беларусь!”, у выніку панятак незалежнасьці прывязваецца да асобы Лукашэнкі. Маўляў, ён – гэта і ёсьць наш сувэрэнітэт.
З аднаго боку, гэта робіцца для ўмацаваньня асабістае ўлады, а зь іншага – для далейшага вымываньня зь сьвядомасьці беларусаў успрыманьня сябе як нацыі. Бо калі мы і сапраўды па сутнасьці тое самае, што жыхары Таганрогу, дык незалежнасьць Таганрогу можа выражацца не ў атрыбутах асобнай краіны і самастойнай зьнешняй палітыцы, а толькі ў большай самастойнасьці гарадзкога галавы адносна далёкага крамлёўскага цэнтру.
Вялікая колькасьць беларусаў гатовая гэта ўсё прызнаць і прыняць, бо так і не пасьпела зрадніцца з паняткам незалежнасьці. За саветамі гэта быў панятак антысавецкі, у часы перастройкі афіцыёзны друк іранічна запытваўся “Незалежнасьць – ад чаго?” і бясконца кпіў з усялякай “самасьційнасьці”, потым незалежнасьць стала лёзунгам апазыцыі, а сёньня ўжо Лукашэнка заяўляе, што самае глаўнае – сувэрэнітэт.
Калі панятак незалежнасьці размываецца і падмяняецца такім чынам, ён ужо ня можа кансалідаваць ані грамадзтва, ані палітыкаў. Скажам, на апошніх выбарах незалежнасьць калі й згадвалася лідэрамі апазыцыі, дык зусім не як першаступенная каштоўнасьць. І зусім не таму, што незалежнасьць – дасягнутая. Наадварот, у краінах, дзе яна рэальна дасягнутая, яна ўвесь час культывуецца і падтрымліваецца, а Дзень незалежнасьці становіцца галоўным дзяржаўным сьвятам і адзначаецца з максымальным размахам. У нас нічога гэтага няма, бо незалежнасьць застаецца разьменнай манэтай у кішэні аднаго чалавека.
Сам кіраўнік РБ асабліва часта апошнім часам акрэсьлівае геапалітычнае месца Беларусі як прабел у нібыта варожым для Расеі Балтыйска-Чарнаморскім ланцугу краін. Маўляў, Захад хацеў бы такім ланцугом адгарадзіцца ад Расеі, але бяз нашага зьвяна гэтая вераломная задума церпіць крах.
На цьвярозую галаву ідэя ператварыць сваю краіну ў геапалітычны прабел выглядае прынамсі несур’ёзна. Настолькі ж бессэнсоўна выглядае і крытыка Балтыйска-Чарнаморскай супольнасьці, бо з гісторыі мы ведаем, што на працягу 500 гадоў, калі такая супольнасьць існавала ў выглядзе ВКЛ, яна ўтварала трэцюю сілу ў Эўропе і выступала ў ролі амартызатара паміж Расеяй і Захадам, якія ўвесь час імкнуліся да лабавога сутыкненьня. Між іншым, якраз дзякуючы гэтай трэцяй сіле Расея змагла вырасьці і разьвіцца зь невялікага Маскоўскага княства ў вялізную і магутную імпэрыю. Таму яўна лукавіць прэзыдэнт, калі ў Балтыйска-Чарнаморскай супольнасьці бачыць антырасейскую сілу.
Трэба прызнаць, што людзей, якія ўсьведамляюць каштоўнасьць незалежнасьці, а тым больш гатовыя бараніць незалежнасьць краіны, у Беларусі за апошнія 12 гадоў ня стала болей. Пра гэта сьведчыць апытаньне на менскай вуліцы: як вы глядзіце на тое, што Беларусь страціць сваю незалежнасьць і ператворыцца ў правінцыю Расеі?
(Галасы: ) "А чаму б і не? Правінцыя Расеі! Калі 200 гадоў жылі разам з Расеяй, дык чаму зараз не?"
"У склад Расеі ўваходзіць непатрэбна, але гандляваць патрэбна. Інакш жыць цяжка".
"Беларусь стала свабоднай дзяржавай. Губляць свабоду? Не".
"Я толькі "за". Таму, што без Расеі мы нікуды".
"Я ў прынцыпе "за". У нас жа няма ўласнай, у прынцыпе, мовы. У прынцыпе, за ўваходжаньне. Беларусь, можа, як народнасьць, быць у складзе Расейскай фэдэрацыі".
"Я б толькі адмоўна паставіўся да гэтага. Мне здаецца, што ў Беларусі большы парадак, чым у Расеі. І ўзровень жыцьця ў нас лепшы, чым у Расеі. Таксама мне не падабаецца, што ў Расеі ўзброеныя канфлікты ідуць, таму магчымае маё трапляньне ў расейскую армію".
"Калі газ браць, дык можна. А ў склад ісьці... Мы ня пойдзем на гэта".
"Гэта пагражае згубаю індывідуальнасьці Беларусі".
Ёсьць такі пашыраны стэрэатып – без Расеі мы прападзём. Ён найлепшым чынам выкрывае сэнс ідэалягічных заклінаньняў пра братнюю любоў, якая насамрэч ёсьць страх застацца без Расеі. Бяз таннага газу, без апекі вялікай дзяржавы перад пагрозай ворагаў, якіх у нас процьма ва ўсім сьвеце. Ну і сюды ж – што мы без Расеі дагэтуль хадзілі б у лапцях і жылі ў зямлянках. Аблуднасьць гэтага стэрэатыпу лёгка выкрываецца прыкладамі нашых суседзяў, якія жывуць лепш за нас і не прападаюць без Расеі. Аднак вернемся на менскую вуліцу. Як вы ставіцеся да таго, каб Беларусь стала правінцыяй Расеі?
(Галасы: ) "Вельмі добра ставімся да гэтага. У нас эканоміка ўмацуецца. Хутчэй да рынкавых адносінаў пяройдзем. Газ і нафта ў нас будуць амаль бясплатнымі. Можна будзе выяжджаць у турыстычныя паездкі, па Расеі можна будзе спакойна падарожнічаць. Многа месцаў працоўных будзе".
"Дрэнна, супраць гэтага. Бо падаражаюць цэны на жытло. Будуць такія ж, як у Маскве. А ў нас няма такіх зарплат, як у Маскве. Таму нашыя карэнныя жыхары будуць выцесьненыя за Менск, а масквічы, наадварот, прыедуць у Менск”.
“Я супраць, каб увайшла. Бо мы згубім тую незалежнасьць, за якую змагаліся нашыя дзяды”.
“Саюзнай рэспублікай сапраўды варта быць. Шчыльнае супрацоўніцтва па важных пытаньнях. У касьмічнай прамысловасьці ў нас з Расеяй шмат праектаў. А аб’яднаньне ў адну дзяржаву… тут могуць быць розныя ўціскі з боку расейскага ўраду. Бо Расея дзяржава больш магутная, у іх рэсурсаў болей. Так што я супраць”.
“Я стаўлюся да гэтага цалкам адмоўна. Таму, што Беларусь павінна быць сувэрэннай. Гэта каштоўнасьць беларускага народа. І, наколькі я ведаю, па ўсіх апытаньнях беларускі народ выказваецца за палітычную незалежнасьць”.
“Ня хочацца нават думаць пра гэта. Хочацца, каб Беларусь была незалежнай, самастойнай. Каб наша культура заставалася. У нас ня вельмі добра з гэтым. А калі мы яшчэ станем расейскай правінцыяй, дык становішча культуры пагоршыцца яшчэ больш”.
“Я супраць гэтага. У нашай краіне мы маем больш магчымасьцяў жыць сваім жыцьцём, як мы хочам”.
“Навошта нам Расея? Яна краіна вялікая, і ў яе шмат праблем. Мы краіна маленькая, і ў нас таксама многа праблем. Калі мы аб’яднаемся, дык нашы беды і праблемы аб’яднаюцца, і будзе жыць яшчэ складаней”.
“Беларусь – вольная краіна са сваім курсам. Ня трэба ёй быць з Расеяй. Хутчэй з Эўропай”.
“Адмоўна. Узровень жыцьця ў Беларусі вышэйшы. Лепш аб’ядноўвацца з тымі, у каго вышэйшы ўзровень”.
(Дубавец: ) “А ўявіце сабе, што праз чарговы рэфэрэндум Беларусь такі страчвае сваю незалежнасьць і становіцца правінцыяй Расеі. Што б вы тады рабілі?”
(Галасы: ) "А што б мы зрабілі? Як усё жыцьцё з намі рабілі, так і ў гэты раз зрабілі б. Ад нас гэта не залежыць. Будзем дажываць".
"Я б, напэўна, зьмірыўся ўсё ж такі. Канечне, я быў бы незадаволены".
"Зьехалі б у Маскву працаваць. Касілі б бабкі і жылі б нармальна. І ўсё. Ня ведалі б ніякіх праблем".
"Прыглядзеўся б, але ж, хутчэй за ўсё, зьбег бы куды-небудзь".
"А куды эміграваць? І што можна зьмяніць? Жылі б. Прыйшлося б заставацца тут. Але хай лепш гэтага не адбываецца".
"Гледзячы па нашым урадзе, мы нічога б не маглі зрабіць. Бо любыя маніфэсты, любыя акцыі супраць, яны падаўляюцца ўладамі”.
“Я б змагаўся як-небудзь”.
“Ня ведаю. Магчыма, таксама змагаўся б. А хутчэй за ўсё зьехаў бы куды-небудзь у Эўропу”.
“Гэта могуць быць розныя дзеяньні. Пачынаючы ад нейкай барацьбы палітычнай, афіцыйнай, канчаючы партызанскімі дзеяньнямі”.
“Што б я рабіў? Працягваў бы асьветніцкую працу, што гэта няправільна. Вось”.
“Я б намагаўся скарыстаць сытуацыю, каб палепшыць сваё становішча. Знайсьці новую працу”.
“Нават ня ведаю. Калі б гэта здарылася. Трэба, каб гэта здарылася. Тады б было бачна”.
Вулічнае апытаньне ніяк не прэтэндуе на сацыялягічную дакладнасьць, але найлепшым чынам дае зразумець, што незалежнасьць у беларусаў сёньня – нават не трэцеступенная праблема. Пра яе папросту ня згадваюць, і наша пытаньне для многіх выглядае надуманым. А гэта, у сваю чаргу, дакладна характарызуе трываласьць і абароненасьць незалежнасьці, якую можна лёгка страціць, але ніколі ня лёгка здабыць зноў.
У адрозьненьне ад Літвы, Польшчы ці Ўкраіны, у Беларусі знакам, які адрозьнівае прыхільнікаў незалежнасьці ад іншых, зьяўляецца беларуская мова. Людзі, якія ў жыцьці гавораць па-беларуску, бадай, у ста адсотках выпадкаў вычуваюць незалежнасьць адэкватна. Гэта значыць, не як сынонім улады Лукашэнкі ці як “сувэрэнітэт у складзе Расеі”, а як права беларускае нацыі на самастойнае разьвіцьцё. Ёсьць мова – ёсьць нацыя. Ніякай іншай незалежнасьці ня можа быць, як ня можа быць лёзунгу “независимости” на менскім мітынгу ці на плошчы ў горадзе Таганрогу.