Уладзімер Арлоў, Менск 30.3.1953, в.Ропна Полацкага раёну – 26.8.2001, Віцебск. Пахаваны ва Ўшачах.
Сёньня – дзень народзінаў Валерыя Масьлюка, аднаго з найбольш цікавых і сьмелых тэатральных рэжысэраў Беларусі 80-90-х гадоў мінулага стагодзьдзя.
Валера зьявіўся на сьвет у адзін са мною год у прыгараднай полацкай вёсцы. У дзяцінстве мы бегалі па адных сьцежках, купаліся ў адной Дзьвіне і, магчыма, разам удзельнічалі ў бойках “гарадзкіх” зь “дзеравенскімі”, але нашыя дарогі сышліся толькі ў 1980-м. Тады Масьлюк, нядаўні выпускнік рэжысэрскага факультэту менскай “тэатралкі”, паставіў на сцэне Беларускага тэатру імя Якуба Коласа спэктакль “Клемэнс” паводле п''есы літоўца Казіса Саі. Я езьдзіў на гэтую пастаноўку пяць разоў. Прыпавесьць Саі ў Валеравым прачытаньні поўнілася рызыкоўнымі падтэкстамі й алюзіямі. Яна дыхала свабодай і ўспрымалася як выклік ціхай Варфаламееўскай ночы брэжнеўскага застою.
І гэты час, і гэты лад – не назаўсёды...
– сьпявалася ў адной зь песьняў на вершы Алеся Разанава, што гучалі ў спэктаклі.
Потым Масьлюк ставіў Шэксьпіра й Гогаля, Дзюрэнмата і Ўільямса... За пастаноўку Быкаўскага “Знака бяды” ён у 1986-м атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. Ягоныя яркія відовішчныя спэктаклі былі мэтафарычнымі й асацыятыўнымі, народжанымі сучаснай тэатральнай эстэтыкай.
Шмат хто перакананы, што Купалавы “Тутэйшыя” прыйшлі на сцэну дзякуючы Міколу Пінігіну, але насамрэч першую пастаноўку ажыцьцявіў у 1982-м на сцэне Магілёўскага абласнога тэатру Валеры Масьлюк, які, дарэчы, сам выканаў ролю Янкі Здольніка.
У яго былі прэстыжныя прэміі й высокія тэатральныя пасады. Ён пісаў таленавітыя п''есы і трапяткія вершы, падобныя да ягоных графічных малюнкаў.
Пяць гадоў таму яго жыцьцё, якое Генадзь Бураўкін у прадмове да пасьмяротнай ужо Валеравай кнігі паэзіі, графікі й драматургіі, назваў “палётам у нязьведанае”, раптоўна абарвалася. На маю думку, да гэтай раньняй сьмерці найперш прычыніўся глыбокі душэўны разлад зь беларускай рэчаіснасьцю другой паловы 1990-х, якая бязьлітасна перакрэсьліла мары й ідэалы. У апошніх Валеравых вершах вытанчаную паэзію часта замянілі боль і смутак:
Мы завемся – Беларусы, Б’ем у грудзі, нібы ў звон, І скарыліся прымусу, Узьвялі яго на трон...