Валер Карбалевіч, Менск (эфір 28 сакавіка) Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды” Удзельнікі: намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Хадыка і галоўны рэдактар ліквідаванай газэты “Згода” Аляксей Кароль.
(Валер Карбалевіч: ) “Беларусь перажыла значны пэрыяд у сваёй гісторыі. Прэзыдэнцкія выбары й бурныя падзеі пасьля іх моцна спалітызавалі грамадзтва, уцягнулі ў грамадзкае жыцьцё людзей, якія зазвычай трымаюцца чым далей ад палітыкі, і падштурхнулі да ўласнай ацэнкі падзеяў у краіне.
Падчас вулічных акцый пратэсту шмат людзей выказвала меркаваньне, што ў іх арганізатараў не было пэўнага пляну дзеяньняў. Ці справядлівыя гэтыя папрокі?”
(Юрась Хадыка: ) “Безумоўна, справядлівыя. Я сам чуў ад многіх, што адсутнічае плян і дастатковы ўзровень арганізацыі. Гэта пачалося яшчэ пасьля Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Кааліцыя вельмі доўга раскачвалася, выпрацоўваючы нейкія прынцыпы сваёй дзейнасьці ці ствараючы арганізацыйныя структуры. А падчас ужо выбарчай кампаніі ўсе гэтыя хібы выявіліся.
Лягічным працягам таго зьявілася адсутнасьць яснага пляну паводзін у часе верагодных падзей дэмакратычнай апазыцыі. А народ выйшаў на вуліцу, і ў такіх маштабах, як гэта мела месца 19-га і 25-га сакавіка”.
(Аляксей Кароль: ) “Я, у пэўным сэнсе, далучаюся да ацэнак спадара Хадыкі пляну вулічных акцый. Але хачу падкрэсьліць, што кааліцыя, вылучыўшы адзінага кандыдата, мела ясныя мэты, стратэгію, у межах якой дастаткова пасьлядоўна дзейнічала. Далей шмат што залежала ад таго, як маглі разьвівацца падзеі, як — вобразна кажучы — крывая вынесе.
Лічу, што вылучэньне Казуліна ды ідэя ісьці дзьвюма калёнамі апраўдала сябе. Выбуховае зьяўленьне Казуліна на палітычнай авансцэне шмат у чым актывізавала кампанію, надало ёй дынамікі, павысіла цікавасьць людзей да выбараў. Такім чынам складалася альтэрнатыва, і стаў відочным адказ на вядомае пытаньне “А хто замест Лукашэнкі?” Кампанія паказала, што на месца Лукашэнкі маюцца выбітныя асобы.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (БСДП(Г)) не плянавала вулічных акцый. Але, як заўжды бывае падчас такіх падзей, калі ўключаюцца масы, дадаўся стыхійны элемэнт. Гэта ня рыса толькі цяперашняй кампаніі ў Беларусі, а правіла масавых грамадзкіх рухаў ува ўсялякія часы. Выснова на будучыню: трэба мець на ўвазе некалькі сцэнараў разьвіцьця падзей, і пэўным чынам да іх рыхтавацца, каб стыхія не захліснула, не завяла ў бок”.
(Карбалевіч: ) “Як заўсёды адбываецца пасьля такой бурнай выбарчай кампаніі, можна чакаць спаду палітычнай актыўнасьці, дэпалітызацыі грамадзтва. І перад апазыцыяй паўстае пытаньне распрацоўкі стратэгіі й тактыкі ў новых умовах. Што рабіць далей?
Мілінкевіч падчас мітынгаў прапаноўваў арганізаваць новае грамадзка-палітычнае ўтварэньне. Праўда, узьнікалі розныя назвы: то Рух за перамены, то Рух за свабоду, а вось на мітынгу 25 сакавіка прагучала ідэя Вызвольнага руху. Казулін таксама выказваў прапановы — то наконт ураду народнага даверу, то нейкай іншай структуры. Стала відаць, што няма пэўнасьці. Дык якую стратэгію й тактыку можа ўзяць на ўзбраеньне апазыцыя?”
(Хадыка: ) “Сапраўды, удзел Казуліна надаў выбарчай кампаніі пэўнай дынамікі. Сам Аляксандар Уладзіслававіч — чалавек мужны, але крыху папуліст, і ён ішоў шляхам Лукашэнкі. Гэта выклікала ажыўленьне ў грамадзтве.
Аднак пасьля выбараў наяўнасьць двух апазыцыйных цэнтраў — гэта відочная хіба. І тое, што Казулін 25-га сакавіка пасьля мітынгу павёў частку людзей на Акрэсьціна, яскрава паказала разьяднанасьць дэмакратычных сіл. Менавіта гэтая задача павінна быць галоўнай на бліжэйшы час унутры дэмакратычнага руху.
Калі ж увогуле адказваць на пытаньне, што рабіць, то сёньня адбылася вялікая нарада ў апазыцыйнай кааліцыі. Важным пытаньнем, найбліжэйшай задачай паўстала выяўленьне ўсіх ахвяр і дапамога ім. Інакш надарыцца чарговы глыбокі спад дэмакратычнага руху.
Пытаньне аб форме аб’яднаньня людзей, якія прыйшлі ў дэмакратычны рух, вельмі істотнае. Думаю, што назва “Рух за свабоду” цалкам прымальная. Верагодней за ўсё, што гэта падтрымаюць і партыі. Але наўрад ці такі рух можа стаць парасонам, як гэта адбылося ў фармаце польскай “Салідарнасьці”. Думаю, больш канструктыўным было б стварыць такую структуру, якая нагадвала б гронку вінаграду. Гэта азначае, што ўсе, хто ня хоча далучацца ні да якой партыі ці грамадзкай арганізацыі, маюць права стварыць сваю арганізацыю й мець сваё прадстаўніцтва ў калектыўных органах аб’яднанай апазыцыі — з мэтай каардынацыі працы.
А праца такая. Трэба інфармаваць насельніцтва, што адбылося падчас гэтых выбараў. Думаю, надышоў час, калі агонь крытыкі мусіць быць скіраваны пэрсанальна супраць Лукашэнкі”.
(Кароль: ) “Для БСДП (Г) пачатак стратэгіі й тактыкі зводзіцца да вызваленьня Казуліна з-за кратаў. Гэта маральная аснова палітыкі дэмакратычных сіл. І ў такім сэнсе нам хацелася б атрымаць падтрымку ад кааліцыі, аб’яднанай вакол Мілінкевіча.
Калі ж казаць пра вызначэньне тактыкі, то я не ацэньваў бы так адназначна спад грамадзкай актыўнасьці, выяўленай падчас выбарчай кампаніі. У актыўнай часткі грамадзтва зьнікла перасьцярога перад абмеркаваньнем становішча ў краіне й дзейнага кіраўніка дзяржавы. Па сутнасьці, адбылася рэвалюцыя ў галовах.
Наконт кааліцыі. Умовы зьмяніліся, у краіне іншая сытуацыя. Трэба ўдакладняць фармат кааліцыі. І фармаваць яе трэба не пад асобу, а пад сцэнар дзеяньняў. Казулін у гэтым сэнсе асоба, здатная на дамовы. Заклікі да нашай партыі з боку апазыцыйнай кааліцыі “Далучайцеся да нас!” не заснаваны на роўнасьці. Таму трэба дамаўляцца наконт рамак кааліцыі.
Цяпер я не лічу, што рух — якраз адпаведная форма на гэты момант. Мы ўжо назіралі спробы стварэньня рухаў, і яны аказваліся безвыніковымі. Баюся, што рух будзе зноў складацца пад пэўную асобу. А трэба — пад сцэнар дзеяньняў. Ядром кааліцыі мусяць быць тыя рэальныя сілы, якія аб’ядноўваюць партыі. Усяго ж дзейных партый чатыры”.
(Хадыка: ) “Не магу згадзіцца з тэзай, выказанай Каралём наконт будаваньня кааліцыі. Апазыцыйная кааліцыя ўжо створана. Цяпер гэтая кааліцыя павінна весьці перамовы з адной партыяй БСДП (Г) наконт будаваньня новай кааліцыі. Тут маюць месца завышаныя ўяўленьні пра сябе з боку БСДП (Г). Нават калі існуе ўсяго чатыры дзейныя партыі, то БСДП (Г) — толькі адна зь іх. Размова ідзе пра тое, каб ваша партыя далучылася да дзейнай кааліцыі, а не пра стварэньне новае кааліцыі”.
(Карбалевіч: ) “На працяг гэтай размовы. Досьвед стварэньня кааліцый, рухаў ці нейкіх іншых структур у найноўшай беларускай гісторыі сьведчыць, што пэўны посьпех мелі толькі такія аб’яднаньні, якія былі арыентаваны на рэалізацыю канкрэтнага палітычнага праекту.
Самыя апошнія прыклады: дзеля ўдзелу ў выбарах у Палаце прадстаўнікоў была створана кааліцыя “Пяцёрка плюс”. Дзеля прэзыдэнцкіх выбараў была сфармавана шырокая кааліцыя, што вылучыла адзінага кандыдата.
А вось структуры, створаныя дзеля нейкіх абстрактных мэтаў, зазвычай аказваліся мёртванароджанымі. І таму цяпер паўстае пытаньне: калі гаворка ідзе пра стварэньне новага Вызвольнага руху ці аб’яднаньне каманд Мілінкевіча й Казуліна, то пад якую задачу?”
(Хадыка: ) “Адна з задач была агучана Мілінкевічам — дамагацца новых выбараў. Гэта задача занадта агульная. Яна раскладаецца на інфармацыйную, агітацыйную работу, стварэньне рэальных структур у рэгіёнах. Гэта вялікая арганізацыйная й асьветніцкая праца”.
(Кароль: ) “Новыя выбары — дастаткова канкрэтная задача. Яна была нават канкрэтызавана ў даце: 16 ліпеня. Відочна ўжо, што ў гэты тэрмін яны не адбудуцца.
Каб грамадзкі рух, які склаўся падчас выбараў, не запаволіўся, трэба даводзіць да насельніцтва інфармацыю, як насамрэч прайшлі прэзыдэнцкія выбары.
Фармат кааліцыі ў новых умовах павінен быць зьменены. Я хачу ўдакладніць сваю тэзу. Ня новая кааліцыя, а новы фармат кааліцыі на той базе, якая дасягнута на сёньняшні момант”.
(Карбалевіч: ) “Такім чынам, апазыцыйныя партыі аказаліся цяпер перад праблемай распрацоўкі эфэктыўнай стратэгіі дзеяньняў у новых умовах. Гэтая задача, магчыма, больш складаная, чым падчас мінулых выбараў. Таму што раней алгарытм дзеяньняў быў абумоўлены й прывязаны да хады выбарчай кампаніі, а цяпер належыць будаваць новую канструкцыю практычна — як кажуць будаўнікі, з нулявога цыклю”.