Радыё Свабода Што пісалі беларускія газэты мінулых гадоў 27 сакавіка
“Беларуская крыніца”, 1926 год. Верш “Брату” Н.Жальба:
“Ня думай, мой радзімы браце, Што жыці стала цяжка нам, Бяда пануе ў нашай хаце І рэжэць сэрца папалам. Няхай табе аб тым ня сьніцца, Пакінь ты думаць, бядаваць, Ня вечна будзем мы глуміцца, Ня вечна будзем гараваць. Настане дзень для нас свабоды І дні нядолі прабягуць — Тады свабодныя народы Нам братню руку пададуць”.
“Звязда”, 1956 год. Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР:
“Адзначаючы вялікую працоўную дзейнасць у калгаснай вытворчасці і ў сувязі са 148-годдзем з дня нараджэння, узнагародзіць члена сельска-гаспадарчай арцелі “Комсамол” Лерыкскага раёна Азербайджанскай ССР тав.Эйвазава Махмуда Багір Оглы ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР К.Варашылаў, Сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Н.Пегаў”.
“Народная газета”, 1996 год. Да 5-годзьдзя ўсесаюзнага рэфэрэндуму 1991 году ад фракцыі камуністаў у ВС Беларусі зварот Сяргея Калякіна да парлямэнту:
“Насуперак волі народу, выказанай на рэфэрэндуме 17 сакавіка 1991 году, за захаваньне СССР, у сьнежні таго ж году групай высокапастаўленых змоўнікаў у белавескім лесе былі груба растаптаны яго вынікі і падпісана злачыннае пагадненьне аб ліквідацыі СССР”.