Супраць дэманстрантаў ужывалі шумавыя бомбы, стралялі зь вінтовак

Радыё Свабода Некалькі чалавек знаходзяцца з рознымі траўмамі ў шпіталях, а дзесяткі затрыманых – у міліцыі пасьля разгону шэсьця да спэцпрыёмніка на вуліцу Акрэсьціна. Спэцназ міліцыі і салдаты, якімі камандаваў палкоўнік Паўлічэнка, брутальна зьбілі некалькі дзесяткаў чалавек. Супраць дэманстрантаў ужывалі шумавыя бомбы, стралялі зь вінтовак, кідалі людзей на зямлю, а потым зьбівалі нагамі і дубінкамі.
Алеся Цішука некалькі салдатаў зьбівалі нагамі і дубінкамі. Яму разьбілі галаву. “Хуткая дапамога” адвезла яго ў шпіталь з траўмай чэрапу. Яшчэ некалькі чалавек трапілі ў шпіталі з рознымі траўмамі. У аддзяленьнях экстрэннай хірургіі менскіх шпіталяў пакуль адмаўляюцца казаць колькі чалавек знаходзяцца ў шпіталях і ў якім стане.

У гарадзкой міліцыі таксама не камэнтуюць, куды адвезьлі затрыманых удзельнікаў акцыі.