Радыё Свабода Сёньня раніцай са спэцпрымальніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна ў Менску выпусьцілі падлеткаў, затрыманых уначы на Кастрычніцкай плошчы. Некаторыя зь іх расказалі нашай карэспандэнтцы пра тое, як зь імі абыходзіліся ў пастарунку.
Дзяўчына, зь якой я пагутарыла ля спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна, правяла ў пастарунку каля пяці гадзінаў, яе выпусьцілі а дзявятай раніцы. Дзяўчына паехала дадому, пераапранулася і прыйшла сюды даведацца пра лёс сваіх затрыманых сяброў. Дзяўчына апавяла пра тое, што зь ёй адбывалася ў пастарунку:
(Дзяўчына: ) “Сабралі ўсіх непаўналетніх, завялі іх у нейкі такі пакойчык, там не было ні крэслаў, нічога. Нас пасадзілі ўсіх на падлогу, забаранілі нам падымацца. Потым нас цягалі складаць нашыя сьпісы з тэлефонамі й з адрасамі, потым пачалі групаваць паводле ўзросту, па месцы жыхарства, потым на ўсіх нас складалі пратаколы, таксама вельмі доўга, шукалі розныя налепкі, улёткі, агітацыю розную. Усіх астатніх завялі зноў у той жа самы пакойчык, мы там сядзелі”.
Са словаў маёй суразмоўцы, міліцыянты непаўналетніх ня білі, былі хіба толькі маральныя зьдзекі. Калі дзяўчына перачытвала тэкст складзенага на яе пратаколу, міліцыянт удаваў зьдзіўленьне: няўжо яна ўмее чытаць?
Крыху старэйшым за яе хлопцам і дзяўчатам, якіх таксама ў мінулую ноч затрымалі й прывезьлі на Акрэсьціна, давялося цяжэй:
(Дзяўчына: ) “Хлопец, ён страціў прытомнасьць, зь ім паступілі вельмі непрыемна: ён папросту паўгадзіны праляжаў на падлозе, “хуткая дапамога” прыехала толькі праз паўгадзіны. Потым прывялі яшчэ нейкую зьбітую дзяўчыну, ёй забаранілі з намі нават размаўляць, але яна размаўляць, у прынцыпе, напэўна і не магла”.
Міліцыя абыходзілася з падлеткамі ня вельмі добра й ня вельмі кепска, іх ня білі — пра гэта апавяла мне 16-гадовая Яўгенія, да якой я дазванілася сёньня ў абед. Прывезьлі, паставілі ў нейкім калідоры ўсіх тварам да сьцяны й так прымусілі стаяць паўгадзіны. Яўгенія выйшла з Акрэсьціна на палову дзявятай раніцы. Яна прыгадвае, як іх везьлі з Кастрычніцкай плошчы разам зь іншымі затрыманымі:
(Яўгенія: ) “У гэтым браневіку было вельмі страшна. Там, у гэтай міліцыі, яны нейкія хворыя, напэўна. Бо яны пачалі шукаць аркушы паперы, каб напісаць рапарты, ні ў каго не было. Яны пайшлі па аўтобусе, шукалі ў кожнага ў заплечніку — калі не было, яны білі. Калі ім нехта не падабаўся з твару, яны таксама падыходзілі й білі”.
У двух браніраваных міліцэйскіх аўтобусах з затрыманымі на Кастрычніцкай людзьмі былі 22 непаўналетнія, паведаміла Яўгенія. Але агульную колькасьць затрыманых гэтай ноччу падлеткаў высьветліць пакуль немагчыма.
Гл.таксама Каля 200 чалавек чакалі на Акрэсьціна вестак (фотарэпартаж) Кроніка разгрому намётавага гарадка і затрыманьня пратэстоўцаў Што адбылося на Кастрычніцкай плошчы (фотарэпартаж)