Радыё Свабода Андрэй Суздальцаў — расейскі палітоляг, які жыве і працуе ў Менску, ягоныя артыкулы друкуюцца ў беларускіх ды расейскіх мэдыях. Ён хоча па-ранейшаму заставацца ў сталіцы Беларусі разам з жонкай ды двума дзецьмі. Апошняй надзеяй для спадара Суздальцава, які мае расейскае грамадзянства, застаецца суд. Тут ён можа аспрэчыць рашэньне аб дэпартацыі зь Беларусі, якое ўжо пачалі рыхтаваць улады.
Сёньня Андрэй Суздальцаў паўторна наведаў аддзел грамадзянства і міграцыі Фрунзенскага райаддзелу міліцыі Менску. Тут яму зноў, як і 17 сакавіка, паведамілі, што пашпартна-візавая служба пачала працэдуру дэпартацыі. Больш за тое, сёньня ў палітоляга забралі дазвол на пражываньне ў Беларусі — як патлумачылі яму ў міліцыі, гэта яшчэ адзін этап працэдуры дэпартацыі:
(Суздальцаў: ) “З прычыны ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь — рашэньне зачыталі, паказалі мне і забралі. Даваць яго ў рукі яны не абавязаныя. А ў пятніцу будзе рашацца пытаньне пра маю высылку зь Беларусі”.
Кіраўнік аддзелу грамадзянства і міграцыі Фрунзенскага райаддзелу міліцыі Сяргей Кавальчук цьвердзіць, што такія складаныя справы так хутка ня робяцца:
(Кавальчук: ) “Рашэньня ня будзе ні сёньня, ні заўтра. Калі гэта будзе зроблена, тады мы Суздальцава зь ім і азнаёмім. Пры жаданьні ён можа абскардзіць яго цягам месяца праз суд”.
Андрэй Суздальцаў тлумачыць такія дзеяньні беларускіх уладаў помстай за артыкулы, прысьвечаныя выбарчай кампаніі ў Беларусі. Акрамя таго, палітоляг займаўся і маніторынгам палітычнай сытуацыі ў Беларусі. На пытаньне, ці будзе ён зьвяртацца па дапамогу ў амбасаду Расеі ў Беларусі, спадар Суздальцаў спачатку паведаміў, што днямі ўжо быў там на прыёме, але сапраўднай падтрымкі не адчуў. Тым ня менш, ён хоча зрабіць яшчэ адну спробу:
(Суздальцаў: ) “Я дапішу матэрыял у амбасаду і занясу заўтра. Карацей, я апынуўся адзінай ахвярай гэтай кампаніі, што ў стылі Расеі”.
У Беларусь Андрэй Суздальцаў прыехаў трынаццаць гадоў таму з Уладзівастоку. У Менску застаюцца ягоная жонка і двое дзяцей — як ён падкрэсьлівае, беларускамоўных.