Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Беларуская крыніца”, 1936 год. Пра Акт 25 сакавіка 1918 году:
“Праўда, чынам яму яшчэ стацца тады ня было суджана. Ён узноў мусіў схавацца ў душу народу і далей там аставацца. Але бяздзейсным ён там не астаецца. Дзякуючы гэтаму ідэалу, беларускія народныя масы вызвольнай палітычнай думкай праймаюцца штораз больш і штораз больш усьведамляюць значэньне і патрэбу поўнай незалежнасьці Беларусі на ўсіх яе этнографічных землях”.
“Звязда”, 1946 год:
“Каштоўную ініцыятыву праявілі комсамольцы і піонеры 33 мужчынскай сярэдняй школы гор.Мінска. Яны пачалі праводзіць збор попелу для ўгнаення калгасных палёў. Толькі вучні 8 класа Цюрын, Касабуцкі і Аўсішчар сабралі па 20 і больш вёдраў гэтага ўгнаення. Прыкладу комсамольцаў і піонераў 33 школы паследвалі ўсе астатнія школьнікі Мінска. У адзін з выхадных дзён быў праведзен нядзельнік, у часе якога сабрана сотні вёдраў попелу”.
“Имя”, 1996 год. Звольнены з пасады галоўнага рэдактара Мікалай Галко:
“Мы ў “Народнай газеце” спрабавалі паведамляць пра ўсё, што адбываецца. Згадваю такі эпізод: студзень, прэзыдэнту на каляднай тусоўцы ўручаюць званьне “Палітык году”. Я сяджу і думаю, што гэта ганьба: сярод сьпявачак, танцоўшчыц — і раптам прэзыдэнт. Калі яны проста выкінулі намінацыю “журналістыка” зь нейкіх уласных меркаваньняў і раптам вывелі на сцэну прэзыдэнта, дык гэта ж ганьба, гэта клаўнада. Нічога, апрача шкоды, яны не зрабілі. Хіба можна было пра гэта не напісаць?!”