Радыё Свабода Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў за 19 сакавіка. Кожны дзень з 21:00 да 09:00 вы можаце патэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.
(Спадарыня: ) “У мінулым годзе кожны месяц падвышаўся кошт энэргіі. У гэтым годзе Лукашэнка зьмяніў тактыку, але пасьля выбараў, мусіць, зноў будуць падвышацца кошты. Як надакучыла гэтая хлусьня! Лукашэнка на кожным кроку беларускі народ падманвае”.
(Спадар: ) “Трыма рукамі, каб хутчэй пазбавіцца ад Лукашэнкі. Надакучыў!”
(Спадар: ) “Пайшлі чуткі, што адмяняюцца рэйсы некаторых цягнікоў на Менск, быццам бы, каб не пусьціць людзей з вобласьці, каб яны трапілі на мітынг. Хацелі б пачуць ад вас адказ, абвергніце ці пацьвердзьце гэтую інфармацыю”.
(Спадарыня: ) “Паважаныя супрацоўнікі радыё! Хачу праз ваш эфір зьвярнуцца да ўсяго беларускага народу, які неабыякавы да лёсу нашай дзяржавы.
Дарагія бабулькі і дзядулькі! Маці і бацькі! Браты і сёстры! Давайце ўсе разам прачнёмся ў гэтую ноч і прагаласуем за свабодную, квітнеючую Беларусь, але з новым прэзыдэнтам! Ура, таварышы!”
(Спадар: ) “Добры вечар, дарагая “Свабода”! Зараз гляджу па БТ панараму навінаў і ўзгадваю Цютчава: “И правды нет в твоих очах и чувства нет в твоих очах, и нет души в тебе”. І чамусьці мне ўзгадваюцца апошнія дні Чаўшэску. Я так спадзяюся…”.
(Спадар: ) “Сёньня сустрэў знаёмую паштальёнку. Яна была ўзрадаваная тым, што нарэшце ўдалося ёй выканаць плян па падпісцы на “Советскую Белоруссию”. На кожную паштальёнку г. Пінску даведзена норма – 23 экзэмпляры “Советской Белоруссии”. Калі ня выканаць гэтую норму, вылічваюць аж 60 тысяч рублёў! Вось як на самой справе робіцца тыраж прэзыдэнцкай газэце! Калі ж скончыцца гэты зьдзек з шараговых працаўнікоў, у асноўным з жанчын рознага ўзросту? Сярод паштальёнак вялікая цякучка, бо ня кожны вытрымае такіх умоваў і зьдзекаў. Пры такіх нізкіх заробках яшчэ і цярпець на працягу шмат гадоў гэты зьдзек! Калі ж гэта скончыцца?”
(Пасноў Ігар, Віцебск: ) “Я дзякую, што вы давялі маё меркаваньне да спадара Мілінкевіча. І хацеў бы, пакуль ня позна, яшчэ дадаць.
Паважаны спадар Мілінкевіч! Яшчэ раз зьвяртаюся да вас. Вы чалавек інтэлігентны, вы чалавек прыстойна, калі ласка, ня будзьце марыянэткай у нечых непрыстойных руках. Хачу нагадаць, што поп Гапон таксама заклікаў людзей да мірных дэманстрацыяў. Людзі шлі з рознымі царкоўнымі іконамі, партрэтамі Мікалая ІІ на мірную дэманстрацыю і былі расстраляныя – “крывавая нядзеля”. Вы ж паўтараеце тое самае. Спыніцеся, пакуль ня позна!
Калі ласка, заўтра зьвярніцеся да ўладаў. І хай сам Мілінкевіч ці яго прадстаўнік выступіць па тэлебачаньню, па радыё і прама скажа, што тыя ўлёткі, якія распаўсюджваюцца ад імя дэмакратаў – фальшыўкі, якія заклікаюць ісьці на плошчу з бутэлькамі, з камянямі. Я ўпэўнены, што калі вы зьвернецеся да ўладаў, да КДБ, яны дазволяць вам зрабіць такі зварот як кандыдата ў прэзыдэнты. Каб пад гэтую марку не пайшла пена, каб людзі не грамілі, як ва Францыі. Спыніце гэта! Таму трэба абавязкова сказаць па цэнтральнаму тэлебачаньню, што гэта, як вы кажаце на “Свабодзе” – фальсыфікацыя. А то што будзе? Будзе сапраўды крывая нядзеля. Яшчэ год на 10 адкінуць дэмакратыю ў Беларусі. Зганьбяць Беларусь і перш за ўсё дэмакратыю”.
(Спадарыня: ) “Як вельмі перажывае нашае кіраўніцтва, што да ўлады можа прыйсьці справядлівы чалавек, які вельмі хутка раскрые ўсю хітрую тайну грамадзтва сьляпых, тое, што жывуць не сьляпыя, а чыноўнікі, якія забясьпечваюць сябе і сваіх дзяцей нармальным жыцьцём!”
(Спадар: ) “Былы прэзыдэнт Амэрыкі Рэйган назваў Савецкі Саюз імпэрыяй зла. Пасьля развалу Савецкага Саюзу імпэрыяй зла стала Расейская Фэдэрацыя. Але пры абставінах, якія склаліся, Расеі гэтага зла ажыцьцяўляць не ўдаецца, таму гэтую ролю ўсклалі на Беларусь, што мы і маем на сёньня. Колькі бруду выліваюць ў адрас Захаду і Амэрыкі! У такім становішчы эканоміка Беларусі скокне да ўзроўню Паўднёвай Карэі, а пасьля гэтага нам прапануюць аб’яднацца з Расеяй на яе ўмовах.
Браты беларусы! Выбірайце: або жыцьцё і свабоду, або рабства!”
(Спадар: ) “Я прапаную на тую інфармацыю, якую перадалі па сотаваму тэлефону адносна таго, што калі вы зьявіцеся на плошчы ў вас будуць непрыемнасьці з уладамі адносна правакацыяў і г.д. І Velcom дазволіў гэта зрабіць! Я прапаноўваю ўсім абанэнтам Velcom перастаць быць яго абанэнтамі і стаць абанэнтам іншай арганізацыі”.
(Спадар: ) “Хачу вам прапанаваць. А вы вазьміце заўтра, калі людзі выйдуць, вынесіце гучнагаварыцелі ды ўключыце ім званкі з усёй Беларусі, як людзі тэлефануюць і кажуць, як паўсюль фальсыфікацыя, як прымушаюць людзей галасаваць. Вось толькі што і мне сябра пазваніў і таксама сказаў, што нафтавікоў усіх да пятніцы абавязалі прагаласаваць. А ў вёсках там ня тое, што пра кандыдатаў нічога ня ведаюць, я ўжо не кажу пра іхныя праграмы, акрамя Лукашэнкі”.
(Апазыцыянэр: ) “Да Валянціна Жданко. Я апазыцыянэр уладзе, Лукашэнку. Зразумейце, гэта ж зьдзек з народу! Ён да таго часу будзе ўзурпатарам, пакуль сто тон золата не накопіць. Сталін, Гітлер альбо Хусейн, ці далі магчымасьць, каб апазыцыя выйшла на плошчу? Так і ён заяўляе.
Назіральнікі едуць ад АБСЭ. Ну што яны там правяраюць? Навошта яны сюды едуць? Яны ж ніяк паўплываць ня могуць! Ён жа сабраў 2,5 тысячы маргіналаў, у асноўным з Расеі, чырвоных катаў, выкінуў 1,5 мільярда грошаў на іх, карміў, паіў іх і г.д. Ад карычневай чумы Эўропу пазбавілі, а вось ад чырвонай, мусіць, ніхто не вызваліць. Свой народ ня зможа, і ніхто яму не дапаможа”.
(Мікалай, Нямеччына: ) “Я ўжо 15 год жыву ў Германіі, але ў курсе ўсіх падзеяў у Беларусі. Ведаю, якая сытуацыя была ў 90-я гады, і ведаю, наколькі зараз усё стабільна, ведаю, што прагрэс ёсьць у Беларусі. Лічу, што апазыцыйныя сілы толькі бударажаць людзей. Лічу,што Лукашэнка – гэта самы лепшы варыянт для нашага часу. Калі Беларусь жыве добра, то хай яны пры ім створыць большы патэнцыял для таго, каб людзі адчулі нейкую ўпэўненасьць у сабе. Так, можа праз пэўны час будзе чалавек, які зможа замяніць Лукашэнку, а на дадзены пэрыяд Лукашэнка – лепшы варыянт!”
(Спадар: ) “Зьвяртаюся да беларускай інтэлігенцыі. Выбарчыя ўчасткі ў асноўным у школах і іншых навучальных установах. Адпаведна старшыні і члены выбарчых камісіяў – гэта дырэктары, настаўнікі гэтых школ. Гэта інтэлігенцыя, колер нацыі, Богам асуджаныя сеяць разумнае, добрае, вечнае, і ў той жа час бессаромна падпісваюць загадзя падрыхтаваныя пратаколы вынікаў галасаваньня, якія ня маюць нічога агульнага з сапраўдным волевыяўленьнем выбаршчыкаў. Адумайцеся, не ідзіце на зьдзелку з сумленьнем! Інакш вас праклянуць вашыя дзеці і вашыя ўнукі, і вы ўвойдзеце ў гісторыю пад сьцягам чорнай інтэлігенцыі!”
(Аляксандра Крышбэргская: ) “Шаноўныя спадары! Хачу сказаць, што я думаю пра Лукашэнку. Не ягоны гэта ўзровень быць прэзыдэнтам. Ягоны ўзровень – гэта добра паказалі падзеі апошніх тыдняў – гэта сварыцца з п''янымі калгаснымі конюхамі, а не кіраваць краінай. Прэзыдэнтам павінен быць чалавек адукаваны, граматны, добрага выхаваньня. Ці такі Лукашэнка – не. Лукашэнка – нашая нацыянальная ганьба. Няма больш нідзе ў сьвеце такога цуду-прэзыдэнта, які б не размаўляў на сваёй роднай мове, а толькі на мове суседа, і тую ня ведае, як і родную. Сорамна слухаць, сорамна глядзець. Дужа сьмяшыць увесь сьвет. Хай сыйдзе і не чапляецца за ўладу! Але ж Лукашэнка баіцца ня быць прэзыдэнтам, і гэта відаць. Ён баіцца, таму што ведае, што паўстала новае пакаленьне, якое яго скіне ня сёньня, дык заўтра. І гэта непазьбежнасьць. Лукашэнка баіцца таму, што зразумеў: глеба плыве з пад ног ягоных, і не дапаможа ні армія, ні КДБ – недзе будзе схавацца. Ён баіцца, бо ведае, што будзе сядзець у вязьніцы за ўсё тое, што нарабіў супраць Беларусі і беларусаў. Будзе яму трыбунал за сьцяг наш і за “Пагоню”, і за мову беларускую і за дзьвюхмоўе лукашысцкае, і за так званую саюзную дзяржаву, і за зямельку нашу шматпакутную, за вёску, што расьпілася, за Скарыну і за Васіля Быкава. Трымайцеся разам, браты беларусы, і так пераможам лукашысцкую навалу!”
(Спадарыня: ) “Насамрэч дзякуй вам за свабоду і за аптымізм. Ні заўтра, ні пасьлязаўтра я на плошчу прыйсьці не змагу. Вельмі балюча, калі разумееш, што павінен зрабіць нешта і ня можаш. Толькі ў Менску каля некалькі тысяч інвалідаў-калясачнікаў. Я разам з вамі. Жыве Беларусь! Усім нам посьпехаў і мужнасьці!”
(Спадар: ) “Для наіўных ці для тых, хто ня ведае. Тая подлая ўлада, на шчасьце ўжо былая, якая 12 год панавала ў Беларусі, будучы па прыродзе сваёй дынамічнай, права выбіраць пакінула з самага пачатку выключна за сабой і ні за кім іншым. На практыцы гэта азначала, што сумленныя выбары, нават па меркам СНД, не меркаваліся ўзурпатарам у прынцыпе ў далейшым. Усё астатняе – дэкарацыя, антураж, блеф”.
(Джулія Хрыстовіч: ) “Не магу маўчаць, калі не маўчыць мой Бог. Раз мовіць ён, моўлю і я. Вось чаму я зноў з вамі, дарагія мае беларусы. Сардэчна запрашаю ўсіх вас у нашую новую Беларусь, дзе квітнеюць сады і дзе пануе лета гасподняе. Слава Богу. Так гаворыць Гасподзь 2 сакавіка 2006 году”.
(Барыс Хрыстовіч: ) “Не магу маўчаць і я. І я стаю і буду стаяць у свабодзе, якую вызваліў для мяне Хрыстос. Таму, пакуль б’ецца маё сэрца, буду казаць: Я люблю вас. Пакуль я дыхаю, буду спадзявацца на вас. Пакуль жыву, буду верыць у вас, прамаўляць за вас, каб запалалі вашыя сэрцы, бо божы агонь гарыць заўсёды. Ня бойцеся тых, хто забівае целы, а душы ня могуць забіць, а бойцеся таго, хто можа душу і цела загубіць”.
(Віктар Бутто: ) “Падобна на тое, што Лукашэнка імкнецца пераехаць з прэзыдэнцкага будынку ў турэмны. І ўжо там будзе забаўляць народ Беларусі і ўвесь сьвет у ролі апошняга дыктатара ў Эўропе. Яму там не дазволяць адкручваць галовы, што было прыменена над Захаранкам, Ганчаром, Завадзкім і іншымі неабароненымі яго жанчынамі. Ён вельмі імкнецца пазбавіцца ад добрага жыцьця, якое яму парадкам надакучыла, што яго прыслужлівыя адмарозкі – нелюдзі, якія спраўляюцца над мірнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, над тымі, хто жадае жыць у нармальнай, прававой і паважанай дзяржаве”.
(Спадар: ) “У мяне такое пажаданьне і просьба да вас. Вы няшмат аказваеце ўвагі адказам на званкі слухачоў. Я вось некалькі разоў тэлефанаваў па пытаньню назіраньня пры падліку галасоў на галасаваньні. Вы толькі адзін раз далі, і больш гэтае пытаньне не паўтараеце. Ідуць паўторы тых самых навінаў праз кожныя 20 хвілін. Навошта забіваць эфір такімі паўторамі? Трэба больш увагі надаваць званкам слухачоў”.
(Мікалай, Менск: ) “Усе гэтыя Мілінкевічы, Казуліны, Лябедзькі, Калякіны, Грыбы – былыя камуністы, якіх адагналі ад дзяржаўнай кармушкі. Зь яе стратай яны ўціхамірыцца ня могуць. Хлусьня, правакацыя, падман і подкуп людзей. Радыё Свабода, вось іхныя сродкі, каб вярнуцца да кармушкі!”
(Васіль Іванавіч, Менск: ) “Мілінкевіч заклікае людзей прыйсьці на плошчу зь сінімі бантамі на грудзі, быццам бы супраць фальсыфікацыі выбараў па прыкладу аранжавых у Кіеве. Майдану па-Кіеўску ў Мілінкевча не атрымаецца! Яго месца ў польскім Асьвенціме, а не на плошчы ў Менску”.
(Спадар: ) “Мая знаёмая, якая працуе ў аршанскай бальніцы ільнокамбінату, расказала мне, што іх, усіх супрацоўнікаў гэтай бальніцы, абавязваюць прагаласаваць датэрмінова, быццам таму, што 19 сакавіка ў горадзе плянуюцца тэракты. І гэта быццам небясьпечна для жыцьця ўсіх тых, хто прыйдзе галасаваць 19 сакавіка”.
(Спадарыня: ) “У мінулым годзе кошты на энэргію расьлі разам з коштамі на прадукты – на ўсё. Пэнсію не дадалі – кінулі як сабаку костку. А з рабочага клясу ўрэзалі заробак. Затое Лукашэнка на сваім калгасным сходзе за кошт людзей дарыў падарункі дарагія. Як нам далей жыць, я ня ведаю. Перад выбарамі кошты спынілі трохі, а скончацца выбары, і кошты зноў падвысяць. А заробкі і пэнсіі не падвышаюцца. Што гэта за жыцьцё ў нас такое! Як нам далей жыць?”
(Спадар: ) “Радыё Свабода! Прашу паведаміць, які адказ атрымаў Гары Паганяйла на свой зварот у Канстытуцыйны суд?
Ідуць пагрозы праз мабільныя тэлефоны не хадзіць на Кастрычніцкую плошчу 19 сакавіка. Я, як былі партызан, заклікаю ўсіх сумленных грамадзян ісьці на плошчу! Уратуй нас, Гасподзь Бог, і на гэты раз!”
(Мазура Надзея: ) “Ідуць выбары. Слухаю тэлевізар, радыё, як наш прэзыдэнт хваліцца, што ён пабудаваў аграгарадкі. Якія гэта аграгарадкі? Калі неяк быў гарадзкі пасёлак і трохі палепшылі жытло – і гэта ўжо аграгарадок. Чаму ж не пабудавалі ні фэрмаў, ні кватэр для людзей? Як у нас аграгарадок пабудавалі. Там жа не гарадок! Шпіталь зьнішчылі, паменшылі. Быў дом дзіцяці – яго зьнесьлі! Ці гэта аграгарадок? Дык навошта хваліцца гэтымі аграгарадкамі?
Ідуць выбары. У крамах кошты падвышаюцца, нават на хлеб і тое падвысілі – зрабілі 800 рублёў! За каго сёньня галасаваць? За нашага прэзыдэнта? Ведаючы, што я трохі абараняю правы чалавека, мяне пачынаюць прыніжаць, зьдзекавацца. У школах настаўнікі зьдзекаваюцца зь дзяцей. Паўсюль і ўсюды бардак! Якія ў нас дарогі! Ідзе вясна – дык плаваць трэба на лодцы, а не хадзіць! І сёньня наш прэзыдэнт Лукашэнка хоча, каб за яго галасавалі! Я супраць яго галасаваньня!”
(Яблонскі, Маладэчна: ) “Якія радкі мае, такі і думкі мае.
Працавітая ды гаротная, Запужаная, шматпакутная, На каленях ты з згорбленай сьпіной – Беларусь мая, край родны мой.
Дык паўстань з кален, Разагні сьпіну! Пагукай свабоду, Пагукай вясну!
Навучы народ быць упартымі, Нешта годнымі, нешта вартымі. Хопіць быдламі нам быць бяздольнымі! А быць свабоднымі, быць нам вольнымі!
Вось такія мае словы і думкі. Посьпехаў нам усім! Дай нам, Божа, усім тое, што мы задумалі! Дай нам, Божа, еднасьці, годнасьці і свабоды! Жыве Беларусь!”