Франц Сіўко, Віцебск Новая перадача сэрыі “Прыватны дзёньнік”. Асабістыя запісы мінулага тыдня прадстаўляе Франц Сіўко — літаратар, аўтар шасьці празаічных кнігаў, старшыня Віцебскага абласнога аддзяленьня перасьледаванага ўладамі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
6 сакавіка, панядзелак
Толькі што вярнуўся з Браслава, дзе зь Лерай Сом ладзілі літаратурную імпрэзу. Ладзілі паўпадпольна, шырока не анансуючы: ідэолягі ня сьпяць, даведаюцца — тут жа забароняць. Атмасфэра ў залі была самая прыязная. Па выступе пазнаёміліся бліжэй, за сталом з прысмакамі, зь мясцоваю інтэлігенцыяй. Усе прыхільна ставяцца да беларушчыны, а галоўнае — нягледзячы на поўную інфармацыйную блякаду, у якой знаходзіцца ў пэрыяд перадвыбарнага “посту” правінцыя, — дасьведчаныя асобы.
Патэлефанавала Ж.Мальчэўская: “Віцебскі рабочы” бачыў? Зачытала асобныя месцы з поўнага атруты допісу А.Салтука “А судзьдзі хто?”, прысьвечанага майму выступленьню ў “Віцебскім кур’еры” з нагоды стварэньня праўладнай пісьменьніцкай арганізацыі. Як заўжды — пра нейкую падрыўную празаходнюю дзейнасьць ды аплату яе “ў канвэртах і канвэртуемай валютай”. І гэта пры тым, што заробак мой цягам вось ужо двух гадоў складае 200 тысяч беларускіх рублёў. Звыклы да падобных праяваў увагі да сваёй пэрсоны (у архіве ўжо добры тузін такіх опусаў), вырашыў пайсьці па лініі найменшага супраціву — не зважаць. Што карысьці пераймацца глупствам ды палемізаваць з тым, у каго ў галаве суцэльная ідэалёгія?
Да паловы на першую пабег у вячэрнюю школу праводзіць заняткі. З вучняў, як заўжды па панядзелках, адна Ганна К. Як заўжды, першае, што прамовіла, было: “Есьці хочацца!”. Першае, што распавяла, — пра сцэну ў аўтобусе, падчас якой адна разьятраная пасажырка параіла другой... Не, занадта нецэнзурна. Што-што, а лаяцца ўмеюць дзеткі.
На зваротным шляху са школы зайшоў у абласную бібліятэку, узяў выданьне эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш. Пачаў чытаць, але пры ўсёй любові да гэтага жанру асіліў няшмат: так многа рознага, што нагадвае час паэткі, што патрэбны час, каб зноў адчуць смак ад такіх чытанак.
Патэлефанавала А.Гінько, абуралася, што ў школе зьбіраюць зьвесткі пра тое, калі і якое замежжа наведвалі вучні на працягу году.
Па даўгім вечаровым шпацыры па горадзе (гэта самы ўлюбёны занятак) сеў за кампутар з жаданьнем напісаць чарговую порцыю зацемак для “Нашай Нівы”. Ды няшмат пасьпеў: ляснуў апарат. Адчуваньне, нібыта застаўся бяз рук. Напісаў колькі радкоў ад рукі ды і кінуў: не ідзе. Міжволі падумаў пра тое, як хутка прывыкаеш да зручнага і добрага.
7 сакавіка, аўторак
Перш-наперш патэлефанаваў у фірму “Джэт”, замовіў на вечар апэратара-кампутаршчыка. “Ведаеце, што выклік платны?” — спыталі. — “Ведаю”. — “Тады чакайце”.
Выбіты з каляіны адсутнасьцю хоць якога карыснага занятку, пайшоў бадзяцца па горадзе. Ля ўнівэрсытэту сустрэў шмат знаёмых — пераважна заангажаванай у беларускай справе моладзі. “Чаму вашае прозьвішча ў “ARCHE” — Сіўка?” — “Відаць, у родным склоне, з націскам на другім складзе — Сіўка”. Максім К. папрасіў парады, як змагацца з нэўрозам. Параіў набыць цёмныя акуляры і навучыцца ставіць заслону паміж сабою і суразмоўцам. Ці зразумеў хлопчык, ня ведаю.Такая вось моладзь — добрая.
Па вяртаньні са шпацыру ўзяўся чытаць у “Нашай Ніве” допіс А.Белага “Маўчаньне касьцёлу і яго будучыня”. Цалкам згодны з тэзай аўтара аб непажаданасьці ўцягваньня касьцёлу ў палітычную барацьбу. Да касьцёлу ў Беларусі не ўжывеш выразу “касьцёл беларускі”, як ужывеш аналягічны, да прыкладу, у дачыненьні да касьцёлу ў Польшчы. І з гэтым трэба лічыцца. Непрыманьне выклікала выказваньне аўтара пра нейкую местачковасць сьвятароў-аўтахтонаў, абумоўленую нібыта выдаткамі адукацыі. Мне здаецца, шукаць карані трэба тут перш за ўсё ў гвалтоўным перарываньні касцёльных традыцыяў за савецкім часам. А значыць, і на сябе браць частку віны. Мы ж гэтаму яшчэ не навучыліся.
Кампутаршчык прыйшоў, шчыраваў з паўгадзіны. На пытаньне, колькі я павінен, адказаў: “З вас, як зь беларускага пісьменьніка, пяць тысяч”. Якое шчасьце — быць пісьменьнікам! Беларускім!
8 сакавіка, серада
Сьвяты — жах для мяне, заўсёды чакаю, калі ж урэшце скончацца. Перш-наперш засеў за кампутар і прасядзеў ледзь не паўдня, раз-пораз стрымліваючы парыў апрануцца ды вымыкнуць як хутчэй на вуліцу. Затым усіх павіншаваў, каму, здаецца, тое патрэбна. Па тэлефоне, вядома.
Доўга бадзяўся па горадзе. Надзіва, зусім няшмат спаткаў п’яных. Затое, вяртаючыся дахаты, сустрэў трох знаёмых чыноўнікаў. Былі нападпітку, прыемна зьдзівілі нязвыклай раскаванасьцю. Заўсёды зашпіленыя на ўсе гузікі, выглядалі вальяжна, нават жэстыкулявалі. Мяне назвалі наўздагон паэтам і голасна пры гэтым сьмяяліся. А што, як ёсьць з каго браць прыклад!
Патэлефанаваў знаёмым з мэтаю павіншаваць. Дзякавалі, ды ў голасе чулася нейкая насьцярожанасьць, быццам уведалі штосьці ня надта для мяне прыемнае. Зьяўляюцца сталымі падпісчыкамі “Віцебскага рабочага”, дык, няйначай, прачыталі той допісік Салтука і ня ведаюць цяпер, ці нагадваць мне пра тое, ці не.
Хацеў пайсьці на вечаровую імшу ў капліцу, але перадумаў: лепш у пятніцу, на Крыжовы шлях.
9 сакавіка, чацьвер
Па сьняданку правіў крыху запісы, затым пайшоў у бібліятэку. Нічога чытаць дахаты ня ўзяў, толькі праглядзеў (не пасьпеў набыць у Хамайды) похапкам артыкул у “ARCHE” М.Тычыны, дзе ёсьць абзац пра маіх “Кручонікаў...”, ды прабег вачыма збольшага газэтную нататку з расповедам пра тое, як брыгада з навасьпечанага пісьменьніцкага саюзу прапагандуе ў дзіцячых садках беларускую мову. Тая самая брыгада, на пытаньне якой “хто самы галоўны на нашай зямлі?” дзеці адной з установаў дружным хорам адказалі: “Воўк!”
Насланьнё! І ў бібліятэцы, і дома — зноў Салтук. Па выхадзе з чытальнай залі дагнаў ягоны калега, спытаў, ці чытаў я... І ўсё ў вочы штосьці зазіраў, мабыць, шукаў маркоты. Што і ня дзіўна: для работнікаў прэснае дзяржпрэсы зь яе жорстка рэгламэнтаванай тэматыкай і гэткі опус — падзея.
10 сакавіка, пятніца
Пасьнедаў і адразу пабег да шапіка па цыгарэты і каву. На дварэ сквар, вецер прабірае да касьцей. Не хапае толькі прасьцюдзіцца перад заўтрашнім бэнэфісам Казуліна ў актавай залі вэтэрынарнае акадэміі. Народу будзе нямала, ды ўсё гэта — адны і тыя людзі. З паўсотні актывістаў, соцень пяць цікаўных-зацікаўленых, дзясятак, як казаў нябожчык Адамчык, “нездароўчых”. Такі расклад.
Пішу і думаю пра тое, як важна для літаратара — умець засяроджвацца і не сьпяшацца. Для вопытнага — дык, можа, і самае галоўнае. Але як засяродзіцца пры гэткай тузаніне?
Дзесяць на гадзіньніку, трэба бегчы адправіць пошту. І сёньня больш нічога ўжо, відаць, занатаваць не атрымаецца. А сёмай — Крыжовы шлях у капліцы, затым — Імша.