Радыё Свабода Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін накіраваў скаргу Генэральнаму пракурору Беларусі. Ён патрабуе адмяніць пастанову пракуратуры Маскоўскага раёну Менску, якая вырашыла распачаць крымінальную справу супраць Юрыя Радзівіла. Аляксандар Казулін ня бачыць складу злачынства ў ягоных дзеяньнях і мяркуе, што Радзівіл павінен быць вызвалены з-пад варты.
Нагадаем, што актывіст ініцыятыўнай групы Казуліна быў затрыманы 2 сакавіка. Па ягоным прыпаркаваным аўтамабілі страляў камандзір спэцпадразьдзяленьня “Алмаз” Мікалай Карпянкоў. Гэта адбылося непадалёк ад Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі, калі там трымалі кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна.
Пазьней Юр’я Радзівіла абвінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі, з пагрозай гвалту супрацоўніку, і завялі на яго крымінальную справу. Ён знаходзіцца ў сьледчым ізалятары №1 па вуліцы Валадарскага ў Менску.
Паводле спадара Казуліна, пракуратура спрабуе “апраўдаць незаконнае ўжываньне зброі камандзірам “Алмазу”, пераклаўшы віну на абсалютна невінаватага чалавека”.
Аляксандар Казулін лічыць, што гэтая крымінальная справа заведзена незаконна, з парушэньнем усіх працэсуальных нормаў.
(Казулін: ) “Калі камандзір “Алмазу” спадар Карпянкоў страляе па бяззбройных і расстрэльвае ва ўпор машыну, а супраць нашага актывіста Радзівіла заводзяць крымінальную справу — то гэта ўжо бяспраўе.
Я лічу, што сёньня “Алмаз” перакрочыў мяжу. Таму што гэта падразьдзяленьне, якое павінна змагацца з асабліва небясьпечнымі злачынцамі і тэрарыстамі — а яно ўжо само стала на шлях асабліва небясьпечных злачынцаў”.
Гл. таксама Юры Радзівіл, чыё аўто абстралялі 2 сакавіка, пяты дзень знаходзіцца за кратамі