Радыё Свабода Як паведаміў прэсавы сакратар кандыдата аб’яднанай апазыцыі Павал Мажэйка, пасьля перадвыбарчай сустрэчы Мілінкевіча, якая прайшла сёньня на прыступках кінатэатру “Берасьце”, міліцыя затрымала мікрааўтобус, у якім перавозілася гукаўзмацняльная апаратура.
Затрыманыя давераная асоба Мілінкевіча лідэр БНФ Вінцук Вячорка і чатыры іншыя актывісты. На сустрэчы ля кінатэатру “Берасьце” прысутнічала каля 1,5 тысячы чалавек.
Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.