Уладзімер Арлоў, Менск Новая перадача сэрыі “Імёны Свабоды”.
Калі сярод нашых гарадоў найбольш выбітных асобаў даў краіне Полацак, дык сярод вёсак такое першынства належыць, відаць, вёсцы з крылатай назваю Арляняты, што ў цяперашнім Смаргонскім раёне. Там пачаліся зямныя дарогі змагара й пакутніка за веру і нацыю ксяндза Адама Станкевіча, палітыка й вучонага Янкі Станкевіча, выдаўца і паэта Станіслава Станкевіча, а таксама яшчэ аднаго ўладальніка гэтага змагарскага прозьвішча, вядомага дзеяча нашай эміграцыі, гадаванца Віленскай беларускай гімназіі й Віленскага ўнівэрсытэту Станіслава Язэпавіча Станкевіча.
У гады Другой сусьветнай вайны Станіслаў быў сярод тых, хто імкнуўся скарыстаць новыя гістарычныя абставіны ў інтарэсах беларускай справы, што і абумовіла разьвітаньне з роднай зямлёю – назаўсёды.
Але ён лічыў, што нельга пазбавіць Беларусі таго, у каго яна ў сэрцы.
Выхаванцы Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне яшчэ памятаюць яго таленавітыя лекцыі з нацыянальнай літаратуры, а даўнія слухачы “Свабоды” – ягоныя перадачы зь Мюнхэну. Там Станкевіч доўгі час рэдагаваў найбуйнейшую газэту нашых эмігрантаў “Бацькаўшчына”, засьведчыўшы на яе бачынах свае публіцыстычныя здольнасьці й талент літаратуразнаўцы. Пры газэце было аднайменнае выдавецтва, дзе разам зь дзясяткамі іншых кнігаў выйшлі забароненыя ў БССР Купалавы “Тутэйшыя”, якіх мы праўдамі й няпраўдамі здабылі на пачатку яшчэ глухіх 1980-х і, “межджу прочым”, развучылі амаль па ролях.
Станіслаў Станкевіч меў смак да рэдактарскай працы. Ён рэдагаваў “Запісы” Беларускага інстытуту навукі й мастацтва (БІНіМ) у ЗША, сямнаццаць гадоў бязьзьменна ўзначальваў нью-ёрскі “Беларус”.
Галоўнае месца ў велізарнай бібліяграфіі артыкулаў й дасьледаваньняў Станіслава Станкевіча належыць ягоным кнігам “Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 60-х гадоў” (Нью-Ёрк – Мюнхэн, 1967) і “Янка Купала. На 100-я ўгодкі ад нараджэньня” (Нью-Ёрк, 1982).
Будзеце ў Іст-Брансьвіку пад Нью-Ёркам, знайдзіце на тамтэйшым беларускім нэкропалі ягоную магілу.