Радыё Свабода Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін, які спрабаваў зарэгістравацца дэлегатам на Ўсебеларускі сход, быў зьбіты палкоўнікам Дзьмітрыем Паўлічэнкам і затрыманы. Ня выключана, што на яго завядуць крымінальную справу. Сёньня ж затрымалі больш за тры дзясяткі прыхільнікаў Казуліна і журналістаў.
Аляксандар Казулін разам са сваімі паплечнікамі прыйшоў раніцай 2 сакавіка да Палацу культуры чыгуначнікаў, дзе праходзіла рэгістрацыя дэлегатаў Трэцяга ўсебеларускага сходу. Нядаўні зьезд сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, якую ачольвае Казулін, вылучыў яго дэлегатам на Ўсебеларускі сход, каб ён змог азнаёміць людзей са сваёй праграмай. Закон аб рэспубліканскіх сходах дазваляе вылучэньне ад партыяў. У фае палацу яго сустрэла прадстаўніца рэгістрацыйнай групы, і ў Аляксандра Казуліна зь ёй адбылася такая размова:
(Казулін: ) “Я прыйшоў зарэгістравацца дэлегатам”.
(Прадстаўніца камісіі: ) “Аляксандар Уладзіслававіч, вы цудоўна ведаеце, як праходзіла вылучэньне, і хто абраны дэлегатам ад гораду Менску”.
(Казулін: ) “Сэкундачку, я цудоўна ня ведаю. За мной стаяць 200 тысяч выбарцаў, а хто стаіць за вамі. Таму я пайшоў рэгістравацца”.
У сярэдзіне фае шлях Казуліну, яго паплечнікам і журналістам перагарадзілі людзі ў цывільным, якімі кіраваў камандзір спэцназу МУС Дзьмітры Паўлічэнка. Яны пачалі адціскаць у розныя бакі і зьбіваць прадстаўнікоў выбарчага штабу і журналістаў.
Аляксандра Казуліна павалілі на падлогу, і Паўлічэнка зьбіваў яго нагамі.
Пазьней у інтэрвію агенцтву “Інтэрфакс” палкоўнік Паўлічэнка сказаў: “Казулін мяне абразіў, і я пагаварыў зь ім па-мужчынску”. Зьбілі таксама генэрала Валерыя Фралова, апэратара агенцтва “Reuters” ды іншых.
Некалькі асобаў у цывільным запхнулі Аляксандра Казуліна ў мікрааўтобус і адвезьлі ва ўправу міліцыі Кастрычніцкага раёну.
Кіраўнік выбарчага штабу Казуліна Мечыслаў Грыб так пракамэнтаваў напад на кандыдата:
(Грыб: ) “Гэтая акцыя была заказаная і яшчэ раз пацьвердзіла, што ўлады гатовыя ісьці на ўсё”.
Тым часам каля пастарунку, дзе трымалі Казуліна, сабраліся ягоныя паплечнікі, жонка, дзеці і сваякі кандыдата, назіральнікі ад АБСЭ і журналісты. Да пастарунку пад’ехаў аўтобус і прыкладна дваццаць чалавек, сярод якіх былі брат Казуліна, карэспандэнты “Комсомольской правды” Алег Улевіч і “БелГазеты” Дзьмітры Брушко, зацягнулі ўсярэдзіну.
Чалавек у цывільным адкрыў агонь зь пісталету па прыпаркаванай побач машыне, зь якой паплечнікі Казуліна здымалі затрыманьне.
Таксама затрымалі, але неўзабаве адпусьцілі фотакарэспандэнтаў “Нашай Нівы” Юлію Дарашкевіч, агенцтваў “Associated Press” Сяргея Грыца і Васіля Фядосенку з “Reuters”.
Затрыманых адвезьлі ў Ленінскую ўправу міліцыі. Пры затрыманьні былі моцна зьбітыя Алег Улевіч, Іван Лабачоў і Ўладзімер Севярын. Прыкладна ў гэты ж час, каля гарадзкой ратушы, затрымалі пятнаццаць прыхільнікаў Казуліна, якія чакалі сустрэчы са сваім кандыдатам. Іх адвезьлі ў Цэнтральны аддзел міліцыі. Пасьля некаторых адпусьцілі да суду, а некаторых завезьлі ў спэцпрыёмнік.
Кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч выказаў сваю салідарнасьць з затрыманым Аляксандрам Казуліным, а штаб кандыдата сацыял-дэмакратаў запатрабаваў неадкладна яго вызваліць.
У пастарунку Казулін разьбіў партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Дагэтуль невядома, якое абвінавачаньне яму прад’явяць. Ня выключана, што Казуліна могуць пазбавіць кандыдацкай рэгістрацыі і прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці.
Гл.таксама Фотарэпартаж зь месца падзяеў