Дзьмітры Падбярэскі, Менск Цырымонія “Рок-каранацыі”, якая адбылася ўчора, мела скандальнае завяршэньне: пераможца ў галоўнай намінацыі “Група году”, менскі калектыў “J_морс”, атрымаць рок-карону на сцэну так і ня выйшаў.
Варта нагадаць, што зусім нядаўна група “J_морс” адмовілася ад удзелу ва ўсебеларускім туры “За Беларусь”, пасьля чаго музыканты былі амаль цалкам пазбаўлены дзяржаўнага радыё– і тэлеэфіру. Ужо ноччу пасьля “Рок-каранацыі” ўдзельнікі калектыву распаўсюдзілі афіцыйную заяву, у якой патлумачылі свой учынак.
У заяве між іншага гаворыцца: “Прынцыповая пазыцыя групы “J_морс” заўсёды заключалася ва няўдзеле у кожнага роду палітычных і каляпалітычных мерапрыемствах. Удзельнікі калектыву лічаць непрымальным агітацыю з дапамогай музыкі за любыя палітычныя сілы, няхай гэта пэрсоны ці арганізацыі”. Непасрэднай нагодай для гэтага чыну была прысутнасьць у залі аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі. У заяве “J_морс” сьцьвярджаецца, што ён нават браў удзел ва ўзнагароджваньні, але Аляксандар Мілінкевіч, які прысутнічаў у залі як шараговы глядач, толькі двойчы ўручаў букеты кветак удзельнікам цырымоніі і на сцэну не выходзіў.
Учынак музыкантаў атрымаў вялікі розгалас, што можна пабачыць хоць бы на сайце “J_морс”. Вось што напісаў у гасьцёўні адзін з наведнікаў: “Хіба могуць звацца рок-каралямі музыкі, якія спалохаліся атрымаць рок-кароны? Адмовіўшыся выступіць, “J_морс” самі ж расьпісаліся ў тым, што не на іх галаву гэтая карона”.
На жаль, тэлефоны ўдзельнікаў групы сёньня былі адключаны, таму па камэнтар я зьвярнуўся да іншых. Алег Хаменка, лідэр групы “Палац” заявіў:
(Хаменка: ) “У нашай краіне дзякуючы адміністрацыйнаму ўціску стварылі такі стан, што ўсім трэба быць ці белымі, ці чырвонымі. Калі чалавек таленавіты ці мае павагу сярод паплечнікаў, ён павінен быць ці за бацьку, ці за матку. “Морсы” ўсімі сродкамі імкнуцца ня быць ні з кім ці быць у нейкім стане па-за палітыкай. Але гэта магчыма толькі ў краіне з надзвычай высокім узроўнем дэмакратыі. У нас гэтага няма, і “Морсы” могуць апынуцца ў становішчы непавагі з боку адных і ціску з боку другіх. А гэта — самае страшэннае”.
Уласны погляд на здарэньне мае рэдактар “Музыкальной газеты” Алег Клімаў:
(Клімаў: ) “У мяне да заявы групы “J_морс” вельмі жорсткае стаўленьне. І заключаецца яно літаральна ў наступным. Калі ім нехта сказаў, што ў залі знаходзіцца адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты, які мае канкрэтнае прозьвішча Мілінкевіч, дык хлопцы проста, груба кажучы, наклалі ў порткі. А таму ціха і незаўважна пакінулі залю. А потым на гэтым вырашылі зрабіць піяр. Бо не было нейкай такой нагоды, каб рабіць па нашых мерках гэткую гучную заяву”.
Сёньня ўдзельнікі групы “J_морс” апынуліся ў сытуацыі, калі для іх закрыты дзяржаўны эфір, а неафіцыйная музычная грамада ў цэлым скрытыкавала іх чын. Згадваюцца словы з адной песьні калектыву: “Хутка ўсе таблёіды напішуць пра нас слова”. Гэтага яны ўжо, бадай, дасягнулі.